Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Адказваючы пазней на пытанне пра пасады галоўнага рэдактара ў «ЛіМе» і «Крыніцы», Някляеў скажа: «Дальбог, гэтыя пасады мяне ніколі не грэлі, можа апроч пасады галоўнага рэдактара “Крыніцы”. Вось мы рабілі такі часопіс - сабраліся людзі, якія хацелі працаваць разам і рабілі тое, што яны ўмелі рабіць лепш за ўсё. Гэта не так часта здараецца - гэта проста шчаслівы выпадак».
«БЛІЗ ЦАРА...»
Між тым што-нішто з прагнозаў Васіля Быкава пачало збывацца: някляеўская «Прошча», якая выйшла ў 1996-м, напрыканцы 1998-га была ўганаравана Дзяржаўнай прэміяй. Разам з прадстаўленнем Камітэта па прэміях Лукашэнку нібыта было пададзена заключэнне, паводле якога Някляеў, атрымліваючы прэмію, быццам скарыстоўвае службовае становішча, але Лукашэнка тое заключэнне адкінуў як падкоп і данос ворагаў.
Праўладны публіцыст Яўген Росцікаў, прыгадваючы сустрэчу Рады СП з Лукашэнкам, пісаў пра гэтую прэмію Някляеву: «И они своего добились. Как уже не раз случалось в нашей истории - именно побеждённые продиктовали свои условия победителям. С президентом был заключён некий “протокол”, по которому потекли из бюджета многомиллиардные суммы на поддержку ничтожнейших писательских изданий, повалили гранты и госпремии, которые президент, вопреки комитету по премиям, стал назначать своим указом. И первым таким указом он распорядился выдать госпремию председателю этой писательской Рады, поэту- песеннику Владимиру Некляеву».
Сам жа лаўрэат гаварыў:
«- Калі атрымліваў Дзяржпрэмію, разумеў, што гэта не проста прэмія - аўматычна я прымаў іх правілы гульні. Аднак я ўключыўся ў гэтую гульню з разлікам выйграць. Гэта былі наіўныя ўяўленні, бо калі прэмію далі, а ты яе ўзяў, значыць, яшчэ адна гірка лягла на іх шалі. Я, вядома, загуляўся, хоць цудоўна разумеў, што хай гэта і аперэтачная дзяржава, аднак усё ж гэта рэальная ўлада з турмамі, мянтамі, КДБ. У самым пачатку майго ўзаемадзеяння з Лукашэнкам ён пластылінава паддаўся, зрабіў выгляд, што нешта кумекае ў тым, пра што яму гавару. А гаварыў я пра многае - пачынаючы з нацыянальнай ідэі. Гэта была, безумоўна, памылка, якую сёння трэба прызнаць. Бо калі няма пазітыўнага выніку, значыць, памылка.
- Гаварыілі з Лукашэнкам пра нацыіянальную ідэю? І што ён у адказ?
- Вядома, я не гаварыў так прама, што, маўляў, давай падымем сцяг нацыяльнай ідэі, - гаварыў пра тое, што, уласна кажучы, з’яўляецца стрыжнем краіны, народа. Гэта ж не хлеб і не трактары - гэта той прадукт, які не бачны, які вырабляецца духоўна і найбольш каціруемы. Гэта перш за ўсё мастацтва, якое з’яўляецца духоўным жыццём любой нацыі. І найвялікшыя дывідэнды атрымлівае тая краіна, якая ўсяляк дапамагае развіццю мастацтва. І хай у яго гэтыя замарочкі з мовай, якія я ўжо быў не ў стане пераламіць, але ёсць жа проста культурны складнік...
- Якія замарочкі з мовай?
- Ну, вось што беларуская мова яму ну ніяк - хоць застрэль яго! - яна ўсё роўна адамрэ.
- Ён так гаварыў?
- Ну, а як, калі чалавек заяўляе, што ёсць толькі кітайская і руская мовы? А ўсе гэтыя скобелевы толькі ўводзілі яму ў вушы, што замарочкі з беларускай мовай - дарэмная трата высілкаў. Спачатку ён неяк рухаўся да таго, але, як паказала практыка, відаць, толькі рабіў выгляд, што рухаўся ў бок таго, пра што я яму гаварыў, таму што ў выніку ўсё аказалася бессэнсоўна, усё было перамелена ў труху. Аднак і Замяталін рухнуў, і Скобелеў, у якога яшчэ пры Замяталіне адабралі мандат, таму ў яго не стала доступу нават у адміністрацыю...
- Які мандат?
- Пропуск, які дазваляў у любы час прыходзіць не да Лукашэнкі, але ў яго адміністрацыю.
- У Вас таксама быў такі пропуск?
- Недзе на працягу паўгода».
«Но - они меня тянули к себе. Я им был нужен. Я стал замечать - обоймы пошли. С теми, с кем я, извините, рядом в туалете не буду, с ними меня печатают. Уже адсорбируют, - рэзюмаваў Някляеў іншым разам. - Я понимал, для чего это делаю - для каких-то общих задач развития литературы, культуры, а тут замечать стал, что если сделаю ещё один шаг. В общем, остался один шаг. Там нет такого, что ты можешь возле них танцевать. Или ты с ними, или нет. Но они вынуждали с ними быть. Мыслили примерно так: надавали тебе всего, что ж ты ещё хочешь?»
Пра блізкасць Някляева да ўлады ў тыя часы не казаў, бадай, толькі гультай. Казалі і пра тое, што Някляеў у адной лазні з прэзідэнтам парыцца, і пра тое, што разам з Лукашэнкам на адным самалёце ў Расію лятае. І калі наконт лазні пляткары ўсё ж наблыталі (пасля Някляеў пісаў, што сапраўды хадзіў у лазню разам з прэзідэнтам, але не з тым, якога ўсе мелі на ўвазе, - той «прэзідэнт» быў бізнесоўцам, у мінулым - баксёрам цяжкой вагі; «прэзідэнтам» клуба аматараў лёгкай пары яго абралі Някляеў з сябрамі, бо шточацвер хадзілі разам з ім у лазню), дык пра самалёт было праўдай. Зрэшты, са Смаленску, дзе ў снежні 1998-га святкаваўся 80-гадовы юбілей БССР, на які і паляцелі тады паэт з прэзідэнтам, вяртаўся паэт усё ж адзін і - не самалётам.
«Псіхалагічна я ўжо дайшоў быў да мяжы трывання - і тая паездка стала для мяне калі не вырашальнай, дык блізкай да таго, - засведчыць ён. - На ўрачыстым сходзе Лукашэнка прамаўляў, як звычайна, доўга і пра тое самае. Еднасць, адзінства. Пасля тое ж, прачнуўшыся на сцэне, пражаваў спікер расійскай Думы Селязнёў. Але ўсіх пераплюнуў мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірыл. Абвясціў, узняўшы рукі і ўзвёўшы вочы да неба, што ён адукаваны чалавек, і калі ёсць яшчэ ў залі адукаваныя людзі, дык разам з ім яны ведаюць: не было і няма ніякіх украінскіх і беларускіх народаў і моў, а было і будзе адзінае рускае дрэва, на якім усё украінскае і беларускае - штучна прышчэпленыя, калі не здзічэлыя, парасткі. Якія засохнуць, з якіх лістота ападзе, і зашуміць дрэва адным народам на адзінай мове, як задумаў Бог...
Зала ўскочыла пляскаць, і ўстаў пляскаць на сцэне прэзідэнт Беларусі. Якой не было і няма. [.]
Сумёты, якія ў лавіну зрываюцца, паступова нарастаюць - і не сцвярджаю, што ўсё вырашылася імгненна, у той момант. Калі глядзеў наўкол: дзе я і з кім? І дзеля чаго?.. Нібы раней не бачыў, не разумеў. Але знаходзіліся апраўданні. А тут захліснула, як горла пятлёй, і не прадыхнуць апраўданнямі.
Не было для чаго мне тут быць.
Назад з Лукашэнкам на самалёце ягоным я не паляцеў. Пайшоў на вакзал, купіў білет на цягнік. Ехаў, колы тахкалі: так - не так, так - не так.
Галава адміністрацыі Міхаіл Мясніковіч пасля дапытваў: як гэта - не сесці ў прэзідэнцкі самалёт?..»
Іншым разам Някляеў скажа: «І калі ён [мітрапаліт Кірыл. - С. Ш..] гэтую дурату прагаварыў, падымаецца прэзыдэнт Беларусі і пачынае пляскаць у далоні. Чалавеку, які сказаў, што Беларусі - нямашака! Калі нямашака Беларусі, то скуль ты ўзяўся, беларускі прэзыдэнт?! Чаму ты стаіш і пляскаеш? Тут ужо сьвядомасьць не ўключаецца, гэта нешта інфэрнальнае, надсьвядомаснае, і з гэтым немагчыма справіцца. І якраз пасьля гэтага я на прэзыдэнцкі самалёт ужо ня сеў. У які самалёт сядаць, куды ляцець, у якую Беларусь - якой няма?! Дадому вярнуўся на цягніку».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: