Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Што ж тычыцца вынікаў сустрэчы Рады СП з Лукашэнкам, дык пра маёмасць саюза можна было забыцца. Хоць станоўчыя вынікі ўсё ж былі - Някляеў прыгадваў, што пасля той сустрэчы ўзаемаадносіны пісьменніцкай арганізацыі і ўлады паўсюль пачалі падавацца ледзь не сяброўскімі: «Мы быццам бы ва ўсім з уладай паразумеліся, па ўсіх пытаннях дамовіліся - і зараз разам, з вершамі і песнямі павядзём народ да чаргавой светлай будучыні. Рабілася гэта мэтанакіравана, іншым разам хітра, а часцяком і напралом. Напрыклад, у надрукаванай стэнаграме згаданай сустрэчы было ці выпраўлена, ці выкраслена амаль усё, што тычылася праблем незалежнасці, самасвядомасці, самаразвіцця, наогул нацыянальный ідэі як асновы для станаўлення беларускай дзяржаўнасці. Аднак менавіта з гэтым пісьменнікі пайшлі на сустрэчу.»
Рэальным жа вынікам той сустрэчы быў наступны шматабяцальны дакумент:
«ПРАТАКОЛ
даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р, дадзеных на сустрэчы з членамі Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў 5 жніўня 1998 г.
У мэтах далейшага развіцця нацыянальнай літаратуры і аказання дзяржаўнай падтрымкі творчай працы беларускіх пісьменнікаў даручыць:
1. Дзяржаўнаму камітэту па друку сумесна з Міністэрствам культуры, Саюзам беларускіх пісьменнікаў распрацаваць і ўнесці ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 снежня 1998 г. комплексную праграму па стварэнню ўсіх неабходных умоў для захавання і развіцця нацыянальнага кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання.
2. Аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму сумесна з Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам фінансаў прыняць меры па больш поўнаму камплектаванню дзяржаўных і школьных бібліятэк як кнігамі беларускіх пісьменнікаў, так і перыядычнымі беларускамоўнымі выданнямі, якія прапагандуюць агульнанацыянальную палітыку і патрабаванні нацыянальна- дзяржаўнага курсу, прадугледжваючы выдзяленне мэтавых сродкаў на камплектаванне бібліятэк.
3. Саюзу беларускіх пісьменнікаў разам з Міністэрствам культуры, Дзяржаўным камітэтам па друку, творчымі саюзамі рэспублікі да 1 студзеня 1999 г. распрацаваць праграму правядзення рэспубліканскіх грамадска значных літаратурных мерапрыемстваў і свят, уключаючы семінары маладых літаратараў, дні нараджэння выдатных беларускіх песняроў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых, з выдзяленнем на гэтыя мэты дадатковых сродкаў з дзяржаўнага бюджэту.
4. Мінскаму гарвыканкаму ў 1999 годзе прыняць рашэнне аб прысваенні адной з вуліц г. Мінска імя Максіма Танка.
5. Міністэрству адукацыі пры распрацоўцы школьных праграм на беларускай літаратуры штогод абмяркоўваць з Радай Саюза беларускіх пісьменнікаў школьныя праграмы і дапаўняць іх творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў.
6. Дзяржаўнаму камітэту па друку, Міністэрству культуры разам з Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Камітэтам па аўтарскіх і сумежных правах пры Міністэр- стве юстыцыі па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў разгледзець пытанне аб павелічэнні мінімальных ставак аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне і выданне твораў літаратуры і мастацтва і да 1 студзеня 1999 г. унесці прапановы ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь.
7. Дзяржаўнаму камітэту па друку:
выдаць у 1999 годзе двухтомнік выбраных твораў народнага паэта Беларусі Максіма Танка;
да 1 студзеня 1999 г. разгледзець пытанне аб адлічэннях Беларускаму літара- турнаму фонду ад аўтарскага ганарару за стварэнне і выданне твораў літаратуры і мастацтва для аказання матэрыяльнай падтрымкі літаратараў, медыцынскай дапамогі, дапамогі па старасці і пры неабходнасці ўнесці прапановы ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь;
ва ўстаноўленым парадку выдаць ліцэнзію на выдавецкую дзейнасці Беларускаму літаратурнаму фонду і забяспечыць яго дзяржзаказамі на выданне асобных падручнікаў і хрэстаматый па беларускай літаратуры.
8. Савету міністраў Рэспублікі Беларусь у 1998 годзе вырашыць пытанне аб выдзяленні 9,3 млрд. рублёў на капітальны рамонт і ўзнаўленне круглагадовай дзейнасці пісьменніцкага Дома творчасці “Іслач”.
9. Кіраўніцтву справамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забяспечыць раз- мяшчэнне структурных падраздзяленняў Саюза беларускіх пісьменнікаў у будынку па вул. Фрунзе, 5 пад поўную патрэбнасць з пагашэннем арэнды і камунальных паслуг ва ўстаноўленым парадку за кошт бюджэтных сродкаў.
10. Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па друку, Саюзам беларускіх пісьменнікаў распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па прапагандзе лепшых твораў нацыянальнай літаратуры і іх аўтараў як у рэспубліцы, так і за яе межамі.
11. Кантроль за выкананнем даручэнняў гэтага пратакола ўскласці на Савет міністраў Рэспублікі Беларусь (Замяталін У. П.) і Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (Пашкевіч І. І.).
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка ».
У хуткім часе і сам Уладзімір Някляеў, спасылаючыся на гэтую сустрэчу з Лукашэнкам, звяртаўся з афіцыйным лістом да старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Грыгорыя Кісяля, дзе, у прыватнасці, указваў на тое, што «беларуская літаратура практычна знікае з тэлеэфіру. [.] Не застаецца ніводнай перадачы, якая прапагандавала б творчасць пісьменнікаў [.]. Не асвятляецца дзейнасць прафесійнага пісьменніцкага саюза, на экране не бачаць вядомых літаратараў, пісьменнікаў сярэдняга пакалення, маладых творцаў». Акцэнтуючы ўвагу на тым, што СБП «гатовы прапанаваць шэраг тэм, серыйных перадач, тэлечасопісаў, сюжэтаў», Някляеў заключаў: «.мы гатовы да самага плённага супрацоўніцтва з беларускім тэлебачаннем і радыё ў справе прапаганды лепшых дасягненняў айчыннай літаратуры»
Што тычыцца асабістых узаемаадносінаў Уладзіміра Някляева з прадстаўнікамі ўлады, дык з кімсьці, можа, яны й маглі палепшыцца, але толькі не з Замяталіным, які ў хуткім часе даў падначаленаму яму старшыні Дзяржкамдруку М. Падгайнаму даручэнне: «Крыніцу» ў спіс перыядычных выданняў, якія маюць датацыю з бюджэту, не ўключаць. Хмары навіслі і над самім Някляевым: кантракт з ім як з галоўным рэдактарам скасоўваўся. «Коллектив почти на три месяца оставили без зарплаты вроде бы только из-за “многостаночника” Некляева, который не желает освобождать редакторское кресло. Вот пусть он уйдёт - и всё у вас станет хорошо: и редактор будет тот, которого захотите, и деньги, и бумага, и печатать вы на ней сможете всё, что пожелаете. Редакция - живые люди, поверили в эту заметалинскую сказку, потому что всё в ней вроде бы складно, да ещё обещано то, чего хочется». Але Някляеў - які перад тым пакінуў пасаду галоўнага рэдактара «ЛіМа» - аддаваць «Крыніцу» на расправу Замяталіну не пажадаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: