Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Шаноўная грамада, паважаныя дэпутаты, дарагія вы мае беларускія людзі, усё сказанае мной нібыта ўсім вядома, і мне самому ніякавата, што я паўтараюся ў аксіёмах, але чаму я ўсё-ткі кажу менавіта пра гэта, а не пра іншае? А толькі таму, што мне, як і кожнаму з вас і любому іншаму чалавеку, дадзена адно жыццё і хочацца дастойна яго спраўдзіць. Я не залічваю сябе ні ў геніі, ні ў прарокі, не прымяраюся да пастаментаў, не мая заслуга ў тым, што дадзены мне Богам нейкі талент, і я заўсёды ўсведамляў і ўсведамляю, што дадзены ён мне толькі для таго, каб за яго перад Богам адпрацаваць. І калі ўдзень ці ўночы здарыцца, напішацца на прыстойным узроўні верш, паэма, кніга, і душа твая захлынецца тым ні з чым непараўнальным пачуццём еднасці з нябёсамі, што дае толькі творчасць, раптам цемрай за акном паўстае пытанне: а хто гэта ўсё, напісанае па-беларуску, сёння ці заўтра будзе чытаць? І зірнеш з гэтым пытаннем у цемру, што не дае адказу, і развядзеш рукамі. Не дай нам Бог усім разам дажыць да такіх часоў, калі на пытанне: “А дзе ж мы, беларусы? А дзе наша мова? А дзе наша культура? А дзе наша спадчына і ў чым наша будучыня?” — мы толькі развядзём рукамі.
Спадзяюся на тое і перакананы ў тым, што такога не станецца, бо не можа стацца. Усе разам мы не дазволім давесці сябе да гэткага сораму перад Боскім светам. За нас гэтага не зробіць ніхто».
Ужо праз год Някляеў выказаўся больш жорстка: «Исходя из личного опыта, смею утверждать, что в изощрённых формах и методах аппаратной борьбы и закулисной возни, в обустройстве хитроумных провокаций Владимиру Петровичу Заметалину нет равных. Причём, имея за плечами определённую высшую школу, он почти нигде не оставляет следов, не делает черновую работу собственными руками — для этого всегда находятся подручные.
В подконтрольной Владимиру Петровичу прессе (опять же подконтрольной закулисно, потому что формально — какое отношение может иметь вице-премьер правительства страны, скажем, к той же газете “Славянский набат”, учреждённой и издаваемой государственным предприятием “Комаровский рынок”?) серийно стали появляться публикации, сочинители которых без церемоний изголялись над Союзом писателей, порочили ведущих наших литераторов и прежде всего членов международного “масонского” ПЭН-клуба, “ЛіМ”, “Крыніцу”, обобщающий идеологический компромат на которую появился за подписью В. Севрука (знающего своё дело идейного борца) на страницах “Народной газеты”. [...]
Первый успех был достигнут, когда на основе заметалинского идеологического компромата президент Беларуси во время встречи с представителями творческой интеллигенции 29 декабря 1997 года вдруг крайне резко высказался по поводу редакционной политики газеты “Літаратура i мастацтва” [,..]».
У выніку бюджэтнае фінансаванне «ЛіМа» спынялася, што магло прывесці да закрыцця газеты. Але гэтага ўсё ж не адбылося, і Замяталін, вядома, застаўся незадаволеным. Незадаволенасць яго вырасла яшчэ больш, калі стала вядома пра сустрэчу Лукашэнкі з Радай Саюза пісьменнікаў.
ГІСТАРЫЧНАЯ РАДА
Тую сустрэчу Уладзімір Някляеў рыхтаваў разам з намеснікам кіраўніка лукашэнкаўскай адміністрацыі Іванам Пашкевічам — яму здавалася, што з Лукашэнкам усё ж можна дамовіцца і вярнуць пісьменнікам адабраную маёмасць: Дом літаратара і паліклініку. Да таго ж, меркаваў Някляеў, праз сустрэчу можна было паспрабаваць «прынцыпова змяніць стаўленне ўлады да беларускага ў Беларусі», бо тады яму яшчэ думалася, што Лукашэнка «таксама спрабуе нешта ў сабе зыначыць, змяніць».
Аднак Замяталін, як прыгадваў Уладзімір Някляеў, «противился этой встрече, как только мог, из-за него она даже была отложена на неделю — и, как оказалось, не зря. За отпущенные сроки на председателя вражеского Союза писателей, главного редактора не только вражеской газеты “ЛіМ”, но и вражеского журнала “Крыніца” было отшлифовано новое досье и утром накануне встречи экстренно передано президенту для ознакомления.
Ознакомленный президент предстал перед писателями насупленным и начал встречу в наступательных, агрессивных тонах. Переданную ему папку раскрывать и оглашать он не стал, но всё же от того, чтобы, выразительно приподняв её над столом, не сослаться на неё, не удержался: “А у нас Некляев, самый ярый оппозиционер и националист, возглавляет Раду единого писательского Союза. Я, конечно, в кавычки эти слова беру”. И жёстко прошёлся по журналу “Крыніца”, где “пропагандируется творчество фашистских пособников”.
Об отнятой писательской собственности однозначно было сказано сразу после моего протокольного вступительного слова - и ответ опять исходил словно бы из говорящей заметалинской папки: “Как бы вы поступили на моём месте, если бы вам на стол клали сводку - президента ведь информируют по всем вопросам - периодические сходки в Доме литератора, оппозиция одна, оппозиция другая, оппозиция третья”. [...]
Мина, подложенная в папке Владимира Заметалина под встречу писателей с президентом, сработала. На прощание президент, человек, как известно, не без своеобразного юмора, дал откровенно прозрачное напутствие: “По результатам сегодняшней встречи необходимо принять конкретные решения. Пусть антиподы Владимир Некляев и Владимир Заметалин сядут и выработают их”». Са стэнаграмы сустрэчы рады Саюза пісьменнікаў з Лукашэнкам:
«В. П. Некляев: [...] Спадзяюся, Аляксандр Рыгоравіч, што няма патрэбы пераконваць ні Вас, ні сябе, ні ўсіх тут прысутных у першынстве літаратуры сярод іншых мастацтваў, распавядаць пра яе значнасць у духоўным жыцці і развіцці чалавецтва, нацыі, кожнай асобнай чалавечай душы. Напачатку было Слова, сказана ў Святым Пісанні, напачатку застаецца яно і сёння пры ўсіх тэхналагічных дасягненнях цывілізацыі. А што тычыцца славянскіх краін, прынамсі Беларусі, дык тут роля слова і літаратуры наогул выключная. І зусім невыпадкова тое, што менавіта тут, у нас, з’явіліся першыя ўсходнеславянскія друкары-асветнікі, з’явілася напісаная пераважна беларускім словам “Слова пра паход Ігаравы”, з’явілася напісаная па-беларуску ці не найлепшая еўрапейская канстытуцыя і многае іншае, што з’яўляецца агульначалавечым духоўным здабыткам і нашым нацыянальным гонарам. [...]
Для мастака, які арганічна пачувае сябе, працуючы ў аўры нацыянальный культуры, ніякі агульны адказ пра далейшы лёс не мае ніякага сэнсу, зместу без адказаў пра лёс нацыянальнай мовы, ідэі, свядомасці, наогул беларушчыны. Можна колькі заўгодна разважаць пра перавагі адной мовы над другой, нечай культуры над іншай, але па-за тэкстам роднай мовы, па-за тэкстам айчыннай культуры нацыянальны мастак пазбаўляецца сваёй сутнасці. Змірыцца з гэтым ён не тое што можа ці не можа, хоча ці не хоча, а проста няздольны. Менавіта з адчування магчымай страты сваёй сутнасці, сэнсу свайго існавання і нацыянальнага быцця і вынікае непрыманне нацыянальнай інтэлігенцыяй дазіровак беларускага на Беларусі, скіраваных да таго ж на змяншэнне. [...]
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: