Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

С глубочайшим уважением и самыми добрыми пожеланиями, -

Владимир Некляев.

07.01.2004

Финляндия, Хельсинки».

.Толькі з цягам часу Някляеў даведаўся, што ў тым інтэрв’ю Быкаў сказаў яшчэ вось што: «Так что, думаю, карьера ему обеспечена, если он будет верно служить, то получит звания и народного писателя, и лауреата Госпремии». Аднак гэты сказ ён на наступны дзень выкрасліў - выкрасліў з ужо звярстанай паласы. Мусібыць, кар’ера Някляева ва ўладзе ўсё ж не здалася яму забяспечанай.

ЗАМЯТАЛІН

Выступаючы 11 чэрвеня 1998 г. на парламенцкіх слуханнях па праблемах нацыянальнай культуры, Някляеў казаў:

«Паслухаўшы выступленні дэпутатаў, прачытаўшы падрыхтаваныя дакументы і заканадаўчыя праекты, я адчуў непадробную заклапочанасць сённяшнім станам нацыянальнай культуры, убачыў агульнае разумение ўсёй глыбіні праблемы і жаданне карэнным чынам выправіць сітуацыю. І ўжо адной гэтай акалічнасцю я быў бы ўзрадаваны і ўсцешаны, калі б не задаўся прагматычным пытаннем: хто і як канкрэтна - там, на месцах, дзе йдзе рэальнае жыццё - будзе прымаць даку­менты да дзеяння і законапраекты ажыццяўляць? Хто і як канкрэтна - пры ўсіх спрыяльных умовах за выключэннем адной: палітычнай волі, адчувальна скіраванай на тое, каб Беларусь была Беларуссю. Хай у саюзе дзвюх, хай у кагорце чатырох, няхай у садружнасці, няхай ва ўсім аб’яднаным белым свеце, але - Беларуссю.

Словы мае зацікаўленымі асобамі могуць быць спешна аднесены выключна ў адрас прэзідэнта Беларусі. Але прашу зацікаўленых асоб, калі яны тут прысутніча- юць, не надта спяшацца ў гэтым старацца. Якраз прэзідэнт па ўзважаным разуменні аб’ектыўна з’яўляецца зараз адзіным гарантам нашай незалежнасці - і гэта здымае ў адносінах да яго ўсе другасныя, хай сабе нават істотныя прэтэнзіі. Ніякіх іншых гарантый незалежнасці - ні эканамічных, ні палітычных, ні сілавых - сёння ў нас не існуе. Так склалася, гэта гістарычная рэальнасць, з якой любому і кожнаму, у тым ліку апазіцыі, незалежна ад асабістых памкненняў і амбіцый, нельга не лічыцца. Гэтаксама, як нельга не лічыцца з тымі абставінамі, у якіх вымушаны дзейнічаць прэзідэнт, не лічыцца з тымі стасункамі, якія склаліся з іншымі краінамі і найперш з Расіяй, з той палітычнай інтрыгай, механізм якой закручаны і якая проста па- вінна быць даведзена да нейкага выніку, да лагічнага завяршэння. Патрабаваць ад прэзідэнта, ад дзеючай асобы вялікай палітыкі паводзін удзельніка палітыкі малой, асцерагаць яго, прапаноўваць не самому здаваць палітычную карту, а чакаць, якую здадуць яму, - гэта па меншай меры наіўна. Ёсць шляхі, на якіх нельга спыніцца, пакуль іх не пройдзеш. Нельга таксама не разумець таго, што прэзідэнт так, як ніхто з нас, звязаны ўмовамі гульні, таму ў кожным выпадку ён павінны суадносіць са знешнепалітычнай сітуацыяй свае дзеянні і выказванні ў палітыцы ўнутранай - у тым ліку ў сферы культурнай, моўнай, нацыянальнай, адносячы рашэнні на потым, надалей. Але хто і што не дазваляе сёння, зараз актыўна дзейнічаць у гэтым накірунку астатнім галінам улады? Што замінае рабіць гэта, напрыклад, Савету міністраў? Хіба толькі тое, што так тонка курыруе ўсю нацыянальную культуру, на жаль, адсутны тут зараз віцэ-прэм’ер, пад якога нават не падкапаешся з тым, што ён і культуру гэтую, і прадстаўнікоў яе не надта паважае, нават на дух не выносіць, як і наогул усё сапраўды беларускае. Такая супярэчнасць службовых абавязкаў і рэальных дзеянняў Уладзіміра Пятровіча Замяталіна не падаецца мне карэктнай, і не толькі мне аднаму, пад чым можа падпісацца дастатковая колькасць творчай інтэлігенцыі, якую яшчэ не ўсю Уладзімір Пятровіч паспеў перасварыць паміж сабою сваімі нястомнымі пошукамі верных і няверных, надзейных і ненадзейных. На жаль, да голасу нацыянальнай інтэлігенцыі наша высокае чынавенства не надта прыслухоўваецца, таму за лепшае было б для выпраўлення становішча каму-небудзь з найшаноўных членаў ніжняй ці верхняй палаты парламента, ягоных кіраўнікоў узяць ды па-беларуску памяркоўна, як бацька, сказаць:

- Уладзімір Пятровіч, ну добра, не падабаецца вам усё беларускае, не жадаеце вы лічыцца беларусам - гэта ваша права згодна з Дэкларацыяй правоў чалавека і нашай Канстытуцыяй. Але ж па службовых абавязках, калі не “поспособствуйте”, дык хоць не замінайце пачувацца беларусамі тым, хто хоча імі быць, гэта значыць, таму самаму народу, дзеля якога і напісана беларуская Канстытуцыя, якім абраны і беларускі прэзідэнт, і беларускі парламент, і прызначаны беларускі ўрад, членам якога вы з’яўляецеся, і ўжо па адной гэтай прычыне аба- вязаны Беларусі і яе народу верай і праўдай служыць [...].

Шаноўны сход, паважаныя дэпутаты і ўсе прысутныя!

Агульныя праблемы айчын- най культуры найчасцей звяз- ваюцца апошнім часам са станам беларускай мовы — і гэта заканамерна, таму што мова ёсць падмурак усяго нашага светлага храма духоў- насці. Не вытрымае падмурак выбуху тых мін, якія пад яго ўжо закладзены, — і няма нашага храма, і мы не народ, а насельніцтва.

Пры нейкіх іншых абставі- нах я мог бы вам распавесці, што мова — гэта не адно тое, што я сказаў, а вы пачулі, што функцыя яе значна глыбейшая, што яна абумоўлівае нацыянальны характар, спосаб мыслення, побыту, што менавіта праз яе беларусы і ёсць беларусы, — але, вядома, не тут і не зараз кранаць гэтыя найскладаныя аспекты быцця і сутнасці мовы. Яна існуе стагоддзі, на ёй напісана духоўная і свецкая літаратура сусветнай значнасці, з ёй не звалодала, не здолела знішчыць яе ні паланізацыя з захаду, ні русіфікацыя з усходу — яна выстаяла, выняньчыла сваіх вялікіх і малых дзяцей, і ёй немагчыма здрадзіць, як немагчыма здрадзіць маці. І выстаяла яна зусім не таму, што заўсёды знаходзіліся асобныя змагары за яе, сярод якіх — асабліва ў найноўшыя часы — было нямала і такіх, якія проста скарыстоўвалі яе ў сваіх карыслівых мэтах. А выстаяла яна таму, што яе зберагаў і ахоўваў народ. Увесь. Цалкам. Народ, дзякуй Богу, жыве і зараз, і будзе жыць вякі, і з гэтага, здавалася б, можна зрабіць выснову, што праблема заха- вання мовы штучна перабольшаная ўсялякімі пісьменнікамі і іншымі ворагамі ідэі поўнага зліцця ўсіх народаў і моў. Але гэта не так, якраз зараз небяспека для мовы ёсць і, як мне бачыцца, па двух асноўных прычынах. На нашых продкаў у мінулых стагоддзях татальна не ўздзейнічалі сродкі масавай інфармацыі, тым больш не на роднай мове. Нашы продкі ў мінулых стагоддзях ведаць не ведалі, што такое агульная сярэдняя адукацыя. Гэта заваёва цывілізацыі, але, як і ўсялякая іншая заваёва, яна нясе ў сабе элементы паразы. Ад іх нам і неабходна засцерагчыся, пакуль не позна, і калі ёсць у нас на гэта воля. Менавіта ў названых мной грамадскіх інстытутах — і ў першую чаргу ў школе — вырашаецца тое, ці будзе наш далейшы лёс беларускім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x