Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
10. Хадайнічаць перад Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь аб падатковых льготах на фінансава-гаспадарчую дзейнасць Беларускага літаратурнага фонда.
11. Хадайнічаць перад Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аб вы- дзяленні грашовай дапамогі альбо беспрацэнтнай пазыкі ў суме 7,3 млрд. рублёў для капітальнага рамонту і ўзнаўлення круглагадовай работы пісьменніцкага Дома творчасці “Іслач”.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Уладзімір Някляеў».
Праўда, ужо тады ён разумеў, што без кантактаў з віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Замяталіным, які курыраваў пытанні культуры, не абыйдзецца. І якраз у гэтым палягала вялікая праблема: «С Владимиром Петровичем можно разговаривать и на том языке, которым владеет он, и на том, которым владеешь ты. Только в результате всё равно будет так, как положено быть в его понимании, независимо от самого разговора». Аднак ні Някляеў, ні хтосьці іншы, мусібыць, не прад- бачыў, чым абернецца ўрэшце супрацьстаянне старшыні Саюза пісьменнікаў і намесніка старшыні ўрада...
Пазбегнуць уцягвання ў палітыку Някляеву не ўдалося, сам ён гаварыў: «Мне пришлось на собственном опыте убедиться, что означает включение национальной культуры, национального языка в сферу антинациональной по сути политики. Я никогда не думал, что у нас дойдёт до таго, что само пользование белорусским языком уже будет означать твою принадлежность к оппозиции. И я, может быть, чересчур самонадеянно решил, что вот таким крепким ребятам, как, скажем, тот же Гончар, не удалось повлиять на власть, а у меня получится». І іншым разам: «Амаль усё, за што я ні браўся, мне тады ўдавалася, і гэта давала адчуванне ўпэў- ненасці і сілы. А з такім адчуваннем часта ўдаецца зрабіць нават большае ад таго, на што ты здольны. І мне падалося, што я, мы, калі ўсе згуртуемся і будзем біць у адно, здольныя выправіць сітуацыю». Так Някляеў напіша ўжо ў эміграцыі, бо ў хуткім часе будзе змушаны з’ехаць з Беларусі. Тады ж прызнаецца: «Вдруг к горлу подошло - всё, хватит, больше не могу...»
Раней за Някляева з краіны з’ехаў Васіль Быкаў, які ў інтэрв’ю перад ад’ездам сказаў, што ў тым складаным становішчы, у якім апынуўся Саюз пісьменнікаў, яго старшыня «ничего и не намерен менять. По крайней мере, это не следует из его заявлений. Его целиком устраивает данная ситуация. [...] Он встречается с полковником Заметалиным, с другими идеологами режима. Он - любимый писатель президента. И этим всё сказано.»
Калі б такое сказаў нехта іншы, але тое сказаў Васіль Быкаў. Гэтае ягонае «любимый писатель президента» магло развесці Някляева з Быкавым на ўсё жыццё. Але - не развяло.
БЫКАЎ
«Я не быў з Васілём Уладзіміравічам у блізкім сяброўстве, - напіша Някляеў ва ўспамінах. - Гэтага не магло стацца ні праз розніцу ў гадах, хоць з часам яна сцягвалася, меншылася, ні праз рознасць характараў. Нават не столькі характа- раў, колькі светаадчуванняў. У аснове майго - змяшанасць колераў, паўтоны. Іх недавыказанасць, неадназначнасць... У тым, як жыў і пісаў Быкаў, чыстыя фарбы. Іх кантрасты. Сябар - вораг, герой - баязлівец, праўда - мана. Паміж гэтымі палярнасцямі, як між полюсамі магніту, і наструніліся лініі ягонага лёсу. Быць побач з Быкавым у такім сілавым полі было няпроста. [...]
Нашы адносіны вызначала, бадай, узаемная зацікаўленасць. Прастора, якая падзяляла нас, то сціскалася, то пашыралася, але не рвалася. Як для мяне жыццё ягонае не было староннім, так і яму было не абыякава, што я пішу, што раблю, як жыву. Гэта я і сам адчуваў, і ён даваў мне пра тое знаць.
Можна згадаць, як ён даваў знаць пра тое неспадзяваным клопатам, спагадай, словамі і жэстамі падтрымкі. Але ўсё яно - звычайнае, што водзіцца паміж нар- мальнымі людзьмі. З чаго нічога не вынікае. Ну, быццам бы.»
Калі напярэдадні чэрвеня 1998 г. Быкаў зазбіраўся ў Хельсінкі, Някляеў патэлефанаваў яму, хоць, па ўласным прызнанні, не надта таго хацеў, але быў вымушаны, у тым ліку і таму, што быў старшынёй СП. Праўда, перад тым Ка- наплёў (тагачасны намеснік старшыні так званага парламента, але што важней -паплечнік і сябар Лукашэнкі) папрасіў Някляева, каб той не дапусціў ад’езду Быкава за мяжу і давёў яму, што ўлада зробіць для яго абсалютна ўсё. Але пры адной умове - Быкаў павінен сустрэцца з Лукашэнкам. Някляеў сказаў Канаплёву, што Быкаў сустрэчы шукаць не стане. «А вось калі б Лукашэнка адкрыта сам яго запрасіў, карона б не звалілася - і выйшла б зусім іншае. Калі б нават Быкаў адмовіўся... Тады можна было б публічна развесці рукамі: народны прэзідэнт, не зважаючы на палітыку, паклапаціўся пра народнага пісьменніка, хацеў як най- лепш, а той, заядлы, заўпарціўся, дык што ж. Тады ў Лукашэнкі і па-чалавечы, і палітычна адны плюсы, ніякіх мінусаў».
Быкаў быў па- трэбны Някляеву не менш, чым Лу кашэнку, «бо з ім вага Саюза пісьмен нікаў - адна, без яго -іншая». Перад СП стаялі сур’ёзныя праблемы, Быкаў аўтарытэтам сваім мог дапамагчы іх вырашыць - адсюль і ўсе гэтыя хітрыкі. І хоць карона з Лукашэнкі зваліцца не магла, бо ў 1998-м прырасла ўжо намёртва, сам ён Быкаву не патэлефанаваў, сустрэцца не прапанаваў.
І Быкаў з’ехаў. Але ў інтэрв’ю перад ад’ездам сказаў тое, што сказаў, і што рэзанула Някляева па жывому.
«...Гэта адразу стала публічнай праўдай. Каб нехта іншы сказаў, дык мала хто і што кажа... А калі сказаў Быкаў, значыць, праўда. Феномен Быкава - найперш феномен праўды. У гэтым з ім ніхто не можа раўняцца, грамадства нікому не верыла так, як яму. І мне таксама прыйшлося паверыць. У тое паверыць, што за гэтым. Што менавіта так, а не інакш, выглядае ўсё, што я раблю, у вачах людзей, якіх паважаю. Дык нашто яно мне?.. І ўсё я зламаў, перайначыў. Не выключна, канечне, з-за быкаўскага інтэрв’ю, - і ўсё ж...»
Пра тое, наколькі балюча гукнуліся ў Някляеве гэтыя некалькі быкаўскіх слоў, сведчаць неаднаразовыя згадкі пра іх...
«Опять же к слову - об укусах и ошалевшей судьбе. Меня ведь не Лукашенко первым куснул, а Быков. Вроде как за то, что Лукашенко меня ласкал - и я не противился ласкам. Вроде как проститутка за валютку... И я у него, у Быкова, в Берлине с ним встретившись - Сергей Законников тому свидетель, - спросил: “Что ж это вы, Василь Владимирович?.. Кусать коня, который с вашим - в одной упряжке? Как будто вы слепень...” А Быков, мудрый шмель, пробубнил - ответил этак, бубня, что потому и куснул. Для меня куснул коня. Чтобы тот понёс, а то застоялся в яслях... “Каб лёс панёс...”
Я тогда ни хрена не понял, разобиженный. На Быкова, на всех... И только потом стал понимать с трудом, что и Быков, и все - ни при чём. Это Бог судьбу мою куснул. И спасибо, что жалом мудрого шмеля. Потому что слепни, мухи кусали - я и не замечал.
Дзякуй, Васіль Уладзіміравіч... Я жывому Вам гэта сказаць паспеў і зараз тое самае кажу... За гэта дзякуй - і за ўсё паклон... Нябесная ў нас апошняя размова прадыхнулася. Такой у мяне ніколі і ні з кім не было...»
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: