Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З усяго, што адбылося тады каля Усходніх могілкаў і па дарозе на Курапаты, гэты сядзячы мітынг уразіў мяне найбольш. Уражаны, я хацеў напісаць, што нельга перамагчы на каленях, на кукішках! Але я быў разам з усімі... і напісаў не пра сядзячы мітынг, а пра маўклівы.

Мы ведалі, пра што маўчалі з імі,

Жывыя з мёртвымі і мёртвыя з жывымі.

І ўпершыню, маўклівы сцяўшы рот,

З натоўпу глянуў люд. Амаль народ.

У тым і праблема, што амаль» .

ДАВЕРАНАЯ АСОБА

У 1990 г. Уладзімір Някляеў - давераная асоба кандыдата ў народныя дэпутаты СССР Алеся Адамовіча. Перад тым ён, праўда, даў згоду быць даве- ранай асобай Васіля Быкава, але так ста- лася, што Адамовіч з Быкавым яго без яго «перадзялілі».

У хуткім часе і сам Някляеў стаў канды- датам у дэпутаты Вяр- хоўнага Савета БССР.

Прычым, па ўласным прызнанні, даволі не- чакана для сябе - яго вылучылі камсамоль- цы. Адмаўляцца не выпадала, бо - лаўрэ- ат прэміі Ленінскага камсамола, на БАМ ездзіў. За ўсё ў жыцці рана ці позна даводзіцца разлічвацца. Камсамольцы ж у дадатак папрасілі, каб на сходзе, на якім вылучаўся Някляеў, прадставіў яго Васіль Быкаў. І Быкаў «прый- шоў на сход, - прыгадвае Някляеў, - расхваліў мяне і пайшоў.

Выступіў так, што ўзнікла паўза - і нехта ўскочыў: “Някляеву пісаць трэба, а не на палітыку час марнаваць!..”

І мяне не вылучылі, прагаласавалі супраць. Усё наогул магло добра скончыцца, але апамяталіся: “Чакайце, мы ж тады без кандыдата застанемся!..” - і аднага- лосна перагаласавалі».

Далей пайшло, як і прадбачыў Быкаў: Някляева паклікалі ў гаркам партыі, дзе тагачасны сакратар па ідэалогіі Пётр Краўчанка прапанаваў акругу, па якой ад Беларускага народнага фронту абіраўся Міхась Ткачоў. Чалавек, якога Някляеў паважаў і таму рэгістравацца па яго акрузе адмовіўся і «выбраў акругу пад нумарам 13, дзе ад БНФ абіраўся Алесь Емяльянаў, які рабіў палітычную кар’еру на публічным прызнанні ў тым, што быў стукачом».

Дэпутатам Вярхоўнага Савета Някляеў не стаў, бо, не адчуваючы ў той час памкненяў да палітыкі і не маючы палітычных амбіцый, ніякіх старанняў для таго, каб стаць дэпутатам, не прыклаў: пасля першай жа сустрэчы з выбаршчыкамі з’ехаў з Мінску ў дом творчасці пісаць вершы.

У ЧАС МАЎЧАННЯ. «ПРОШЧА»

«...На перападзе 80-90-х гадоў, пазначаных агульным грамадска-палітычным і культурным крызісам, творчая актыўнасць Уладзіміра Някляева перапыняецца даволі працяглай паўзай: не выдаюцца ягоныя кнігі, рэдка з’яўляюцца публікацыі ў перыядычным друку. “Ператрываць гэты боль, перамаўчаць гэты час”, - так патлумачыць прычыну паўзы сам паэт». І пасля ўдакладніць: «Вы разве скучаете без моих стихов, вам чего-то без них не хватает? Полагаю, что нет. И никто не скучает, всем всего хватает. Почти десять лет все истошно, надрывно о чём-то кричат - и никто никого не слышит. Люди оглохли от собственного крика, оглушили время, пространство. В эту “чёрную дыру” бессмысленно вбрасывать стихи, они погибнут, как новорождённые в пустыне. Жалко».

Разам з тым Л. Турбіна адзначала, што хоць «час гэты ў творчай біяграфіі паэта вонкава сапраўды выглядае, як час маўчання, але толькі вонкава, бо ўнутра- на, нібы прыхаваная ад таго, каб не сурочылі, выспявае кніга вершаў і паэмаў “Прошча”. Кніга ў нечым пацвердзіла адно з даўніх дапушчэнняў Уладзіміра Някляева пра тое, “што чуць і бачыць - значыць быць маўклівым”. У “Прошчы” значна паўней, глыбей, чым у любым ранейшым зборніку, пачута нячутнага і ўбачана нябачнага, а тым самым спраўджана ці не асноўнае прадвызначэнне паэзіі. У паўзе, як аказалася пасля з’яўлення “Прошчы”, іншым разам значна больш сэнсу, чым у таропка прамоўленым слове».

Увогуле, на думку крытыка, «жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё сябе пачувае, і паэмы ягоныя без аніякага перабольшання можна аднесці да найзначных здабыткаў сучаснай літаратуры. Яны ж перш за ўсё дазваляюць вызначыць “Прошчу” як кнігу, што выводзіць нас з шэрагу лінейных будняў, узносіць у тую касмічную прастору духу, дзе паўстаюць апошнія пытанні нашага існавання на гэтым свеце, і не толькі на гэтым...»

У сваю чаргу Любоў Гарэлік адзначала: «Безумоўна, “Прошча” - лепшая з кніг паэта, але, на жаль, да гэтага часу як след не прачытаная крытыкамі, а між тым ёй належыць значнае месца ў літаратурным працэсе. Вострай надзённай праблематыкай, суперажываннем чужога болю, як уласнага, багатай вобразнай сімволікай, згушчанай метафарычнасцю, дыялектыкай мыслення, заснаванай на бінарных апазіцыях, “Прошча” У. Някляева засведчыла блізкасць да паэзіі фран- цузскіх рамантыкаў і сімвалістаў - Ш. Бадлера, П. Верлена, С. Малармэ». А Алесь Карлюкевіч, заўважаючы, што ў кнізе «Прошча» «ёсць нешта гранічнае з самавычарпальнасцю, што для паэзіі небяспечна», праводзіў зусім іншыя паралелі: «У паэтычнай асобе аўтара “Прошчы” здзейснілася дзіўнае спалучэнне. Калі гаварыць фігурамі знакавымі, то, як мне асабіста падаецца, сышліся на адной сцежцы і не збіраюцца разыходзіцца Купала і Колас. І справа, справа параўнання зусім не ў тым, што хочацца прымераць на Някляева кашулю, сатканую з Купалавай рамантычнасці, шляхетнасці і Коласавай жыццёвай практычнасці, стрыманасці. Мы ж гаворым пра паэзію, а не толькі, а мо нават і зусім не пра жыццё. І наўрад ці трэба даказваць, што Купала і Колас абодва - паэты. Няк- ляеў - таксама. Ён - наступнік, традыцыяналіст і разам з тым наватар [...]». І ў завяршэнне А. Карлюкевіч пісаў пра тое, што «так і карціць надаць Уладзіміру Някляеву прыгожае мастацкае (не палітычнае!) азначэнне: еўрапейскага ўзроўню паэт, альбо - усеславянскі паэт».

Па вызначэнні ж Міхася Скоблы, «Прошча» - адна з найлепшых паэтычных кніг не толькі самога Някляева, а наогул мінулага стагоддзя. І, безумоўна, меў рацыю Леанід Дранько-Майсюк, калі пісаў, што ў «Прошчы» «мы ўбачылі іншага Някляева - нацыянальнага паэта».

Сам жа Някляеў прызнаўся ў «нулявыя» гады: «Апроч кахання, сям’і, сяброў, Бог даў яшчэ і занятак, які па мне. Літаратуру. Паэзію. Хоць доўгі час, даволі жорстка сябе ацэньваючы і самому сабе не давяраючы (“Нібыта ўвайшоў без білета Туды, дзе спытаюць білет...”), я і Богу не давяраў. А раптам Ён памыліўся?.. І толькі пасля трэцяй ці чацвёртай кнігі, ці нават пасля пятай, пасля “Прошчы”, я падумаў, што, можа быць, і не сталася памылкі на нябёсах. А калі сталася, дык невялікая».

«САМЫ ФАРТОВЫ»

23 красавіка 1998 г. адбыўся XII з’езд СП Беларусі. Ён праходзіў у Доме літаратара, які належаў ужо не літаратарам - гаспадарчаму ведамству прэзідэнта. Пры вылучэнні на пасаду старшыні праўлення СП восем чалавек свае канды- датуры знялі, застаўся адзін Някляеў, які і быў абраны на безальтэрнатыўнай аснове большасцю галасоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x