Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не названых нас няма. Цяпер, як раней у летапісах, пазней у “Нашай Ніве” і “Узвышшы”, мусім назваць і назвацца.

Менавіта ў відавочнай незапоўненасці нішы “ўзвышэнства” - задума ўзнаўлен- ня часопіса. [.]

У падмурку задумы новай “Крыніцы” - актуалізацыя спадчыны ў повязі з сённяшнім літаратурным жыццём, без чаго тэксты беларускай літаратуры ёсць і застануцца глуханямымі, неасэнсаванымі і незасвоенымі. Раскіданае павінна сабрацца, разрозненае - прыйсці ў сістэму. Тады і ўваскрэснуць постаці. [.]

Праз тэкст і постаць - шлях у кантэкст еўрапейскай літаратуры, адначасовы з увядзеннем яе здабыткаў у свой, нацыянальны кантэкст. Гэта двуадзіны шлях, аднародны працэс, ён адбываецца як арганічная жыццядзейнасць літаратуры. Сваю частку шляху мы і паспрабуем прайсці. З тымі, каму па дарозе».

Пазней Някляеў распавядаў, навошта яму была патрэбна тая новая-старая «Крыніца»: «.Рускамоўны “Родник” мы давялі да неверагоднага накладу - паўмі- льёна асобнікаў! У нас былі камерцыйныя прадпрыемствы, мы зараблялі грошы. Пасля тыя людзі, з якімі мы пачыналі выдаваць часопіс, пайшлі на павышэнне. “Родник” быў раскручаны, і на яго інерцыі, як на добрай машыне, можна было б каціцца далей практычна без праблем. І ніхто, дарэчы, не ткнуў бы ў мяне пальцам: маўляў, а чаму ты гэта робіш?! Я мог бы прывесці жалезны аргумент: я - рускі (паколькі ў мяне бацька рускі). Але гэта быў бы “сучизм”, бо ўсё ж я - беларус. Таму й пачаў збіраць новую рэдакцыю - тую, якую ўрэшце сабраў. І сёння пра тое не шкадую. Лічу, што ў патрэбны час і ў патрэбным месцы было сабрана ўсё найлепшае, што на той момант, па маім меркаванні, мелася ў нашай літаратуры. Хоць мяне папярэджвалі: “Не цягні ў рэдакцыю тых, хто заўсёды будзе лічыць, што ў іх большы талент, чым у цябе! Ты - кіраўнік. І для працы набірай тых, хто будзе не шапкамі з табой мерацца, а падначальвацца!” Канечне, можна было б каціцца і ў адным толькі “рускім вагоне”, але. мне гэта было ўжо нецікава».

Пачынаючы з 1996 г., Някляеў быў галоўным рэдактарам не толькі «Крыніцы», але і штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». Да таго ж была прапанова, якая сыходзіла ад старшыні Дзяржкамдруку Уладзіміра Бельскага, узначаліць яшчэ і выдавецтва «Мастацкая літаратура». Але на гэта Някляеў ужо не згадзіўся: паводле ягоных словаў, яму і два рэдактарскія крэслы ў чатыры разы ўскладнілі жыццё - найперш праз адносіны з літаратарамі, бо шмат хто з іх палічыў, што Някляеў есць чужы хлеб, а калі дакладней, дык - іхні хлеб.

ДЗЯДЫ-88

30 кастрычніка 1988 г. тысячы мінчукоў, якія прыйшлі да Усходніх могілак, каб адзначыць Дзяды, ушанаваць памяць продкаў, былі разагнаныя міліцыяй. Гэты быў першы адкрыта выяўлены канфлікт беларускага народа і савецкай улады. У той жа дзень Уладзімір Някляеў напісаў верш «Маўклівы мітынг»:

Усё, што коціцца,

Дакоціцца да нас...

І дакацілася.

Ля могілак якраз,

Дзе сны пра вечнасць сняць

Ці спяць без сноў

З усімі Караткевіч,

Куляшоў... —

Маўклівы мітынг.

З кожным, хто прыйшоў,

З’явіліся і сталі побач продкі...

Маўклівыя стаялі цені родных,

Маўклівыя стаялі цені блізкіх

Пад крыжам злеглых. Зоркай. Абеліскам.

Ва ўсіх Хатынях спаленых. Забітых

Пад Грунвальдам. На Калыме «прышытых».

Бясследна зніклых. Хапам пахапаных.

Нікім, нідзе, ніяк не пахаваных,

Ці ў Курапатах

скінутых у роў...

Ад плоці плоць і ад крывінкі кроў -

Мы ведалі,

пра што маўчалі з імі.

Жывыя з мёртвымі.

І мёртвыя з жывымі.

І ўпершыню, маўкліва сцяўшы рот,

З натоўпу глянуў люд. Амаль народ.

Праз дваццаць гадоў Някляеў прызнаецца: «Тыя Дзяды паўплывалі на мяне і эмацыйна, і палітычна, і як заўгодна яшчэ. Таму што са мною сталася тое самае дзіва, якое сталася з большасьцю людзей. [...] Адна справа - чытаць у творах Уладзімера Караткевіча, што ёсьць народ беларускі, ёсьць гісторыя беларуская. І зусім іншая справа - увачавідкі ўбачыць: вось яна, Беларусь, прыйшла ў гэтых вось абліччах дзяўчынак, цётак і мужыкоў. Вось яно, тваё. Я тады ўпершыню неяк аб’ёмна ўбачыў рэальную Беларусь. І тэксты свае я стаў усьведамляць па- іншаму. Яны сталі шукаць нейкі адрас, пачалі шукаць, да каго прыйсьці. Я ўсё гэта і ўсіх іх - убачыў».

Дзяды-88, на думку Някляева, адна з найважнейшых палітычных падзей у беларускй гісторыі, якая, калі вынесці, па яго словах, за дужкі Вялікае Княства Літоўскае і стварэнне ў 1903 г. Беларускай сацыялістычнай грамады, факталагічна выглядае наступным чынам:

1917 г. - рэвалюцыя;

1918 г. - утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі;

1 студзеня 1919 г. - абвяшчэнне БССР;

жнівень 1920 г. - Варшаўская бітва палякаў з бальшавікамі;

1924 г. - першае ўзбуйненне Беларусі;

1926 г. - другое ўзбуйненне Беларусі;

1947 г. - прыняцце Беларусі ў склад краін-заснавальніц ААН;

30 кастрычніка 1988 г. - Дзяды.

«Недакумэнтальным вынікам іх [Дзядоў-88. - С. Ш.] стала ўсясьветнае разу- меньне таго, што Беларусь была, ёсьць і будзе. А дакумэнтальным вынікам стала прыняцьце Дэклярацыі аб сувэрэнітэце і стварэньне Рэспублікі Беларусь. Будзьма шчырымі: што, пракамуністычная бальшыня ў Вярхоўным Савеце спалохалася двух дзясяткаў дэпутатаў з БНФ? Не, яна спалохалася тае Беларусі, якая праявіла сябе 30 кастрычніка 1988 году».

Разам з тым Дзяды-88 сталіся прычынай і для несуцяшальных роздумаў паэта: «“Як ні горка і ні смешна, калі мы пачынаем гаварыць аб адраджэнні беларускага народа, аб патрэбе для яго нацыянальнага і палітычнага жыцця, нам задаюць пытанне: чы мы, беларусы, у сапраўдзі ёсць жывы народ, чы не маем мы намеру стварыць нейкую штучную нацыю і штучнае палітычнае ўладарства?..” - пачаў сваю кнігу пра праблемы самавызначэння беларусаў Фабіян Шантыр.

Было гэта ў 1918 годзе.

У 1998-м - праз 80 гадоў, праз цэлае жыццё! - мы чуем тое самае пытанне.

Чаму беларусы так і не здолелі давесці, што яны “ў сапраўдзі ёсць жывы народ?” Пачынаючы не ад Шантара і не ад Купалы - ад Каліноўскага? Толькі таму, што Каліноўскі быў павешаны, Шантыр расстраляны, Купала скінуты з 9-га паверха гатэлю “Масква”? Толькі праз тэрор, толькі праз знешні ціск нам так дасюль і не ўдалося здзейсніць нацыянальную мару?..

Не.

Я раптам зразумеў гэта дзесяць гадоў таму - 30 кастрычніка 1988 года, на Дзяды, убачыўшы, як побач з могілкамі, дзе ў зямлі ляжалі мёртвыя, паслаліся на гэтай жа зямлі, хто стаўшы на калені, хто сеўшы на кукішкі, жывыя. Паслаліся перад сілай, шэрай у шэрых шынялях, што насоўвалася на іх па полі, дзе яны спыніліся на мітынг. Нехта спрабаваў выпрастацца, падняцца, каб прарваць тую сілу, яе шэрыя ланцугі, але ўсе астатнія крычалі: “Сядайце! Няхай яны ідуць - сядзем перад імі! Нічога не робім! Сядай, Беларусь!”

І Беларусь села. У халодным полі пад сцюдзёным ветрам, пад колкім, што ляцеў дробным шротам, снегам...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x