Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не пашкодзілі б пэўныя стылістычна-сэнсавыя ўдакладненні вершам “Лістоўка” (занадта “залагарыфмавана”), “Вясна” (сама па сабе кароткая, яна магла б, здаецца, існаваць без першых двух радкоў), “Рыбалка”, “На памінках” (мера рызыкоў- насці, пра якую гаварылася ў дачыненні да “Гарбуна”, тут не зусім вытрымана, здаецца). Без верша “Гульба” пэўна можна было б і абысціся, бо ён не падтры- маны належным чынам у зборніку - ні тэматычна, ні стылістычна, у сугалоссі.

Вось, бадай, і ўсе “але”. Падаю іх не катэгарычна, а як “матэрыял” для аўтарскіх заўваг.

Ул. Някляеў у вершы “Імя” піша:

Паэт - гэта кожны, хто ўрэшце

Дакажа: народ - гэта я.

Іначай, мы маем справу са славутай формулай залежнасці грамадзянскага пафасу ад асабістай пераконанасці і ад асабістага душэўнага вопыту, якія дэкляра- ваў яшчэ Маякоўскі, калі пісаў: “Это было с бойцами или страной, или в сердце было в моём”. У нашага аўтара гэта сказана па-свойму, бо спасціжэнне гэтай найгалоўнейшай ісціны, як непазбежнае, так і непаўторна-асабістае.

Міхась Стральцоў».

«Пра “Канцэрт для паэта с аркестрам” (“Наскрозь”) Ул. Някляева

Гэта, безумоўна, паэма. Публіцыстычная, страсная, па-грамадзянску пэўная ў сваім сцвярджэнні і адмаўленні. Добра, што паэт пры гэтым вядзе гаворку і пра самое аблічча творцы, прад’яўляючы яму самому найперш высокія патрабаванні сацыяльнай этыкі. Зразумела, што аўтар спрачаецца і з мяшчанскім разумением місіі паэта. Зроблена гэта ў яго пераканаўча.

Вядома, асобныя мясціны патрабуюць удакладнення - сэнсавага і стылёвага.

Залішне расцягнутым, трохі нават нейкім надрыўным па інтанацыі здаўся мне “Уступ”. Яго, па-мойму, трэба скараціць. Ён неяк не надта пасуе да тону наступных раздзелаў, вытрыманых у зграбна-іранічнай, і, аднак жа, публіцыстычнай манеры.

Ёсць мясціны, якія варта апусціць ці выправіць і ў некаторых іншых раздзелах. Ёсць іншыя заўвагі - стылістычныя, сэнсавыя, а таксама тыя, што тычаць проста літаратурнага густу - дзе-нідзе ён здраджвае патрабавальнаму аўтару.

А наогул - паэма ўдалася, яе варта ўключыць у кнігу.

М. Стральцоў

11.02.85».

Да таго ж вядома яшчэ адна рэцэнзія Стральцова, ужо выключна літарату- разнаўчая, - «Вузельчыкі на памяць», - гаворка ў якой ішла ў тым ліку і пра аўтара кнігі «Наскрозь»: «Уладзіміра Някляева сярод паэтаў ягонага пакалення заўжды вылучала пэўна заяўленая актыўнасць грамадзянскай пазіцыі, арыентацыя на тыя жыццёвыя і паэтычныя з’явы, якія так ці інакш мелі адзнаку навізны і надзённай цікавасці. Яму не чужая была і “гучнасць” самога вобраза пры пэўнай яго рытмічнай узбуранасці і жорсткасці (акрамя рускага А. Вазнясенскага, ён меў прад сабой прыклад нашага Р. Барадуліна), і разам з тым яго прывабліваў прыклад Купалавай высокай прастаты, першаснай нейкай эмацыянальнасці, што, здавалася, прыродна ўласціва і самому беларускаму слову.

Ёсць у Някляева ў кнізе “Знак аховы” і яшчэ сёе-тое. Варта працытаваць:

Наскрозь - дабро і зло,

Цвікамі скрозь далонь.

Хто пойдзе на святло,

Той выйдзе на агонь

і г.д.

Бадай, не памылюся, калі пакажу тут на інтанацыю і вобразны ход думкі ў Ю. Кузняцова.

Наогул, сучасны паэт (нават і не пачатковец) менш за ўсё застрахаваны ад скразнякоў чужых уплываў. І часцей за ўсё ён не баіцца, нават з выклікам не баіцца падхапіць на іх “прастуду” - шчыра спадзяецца на сілу свайго паэтычнага “імунітэту”. Так і я не баюся прыцішыць творчую арыгінальнасць У. Някляева спасылкай на нечыя імёны, тым больш, што спасылка гэтая на паэтаў “няпростых” паводле фармальных і светапоглядных адзнак па-свойму павінна рабіць нават гонар нашаму паэту.

Але больш істотны для аўтара, вядома, Купала. Гэта наогул тыпова для сучас- най маладой беларускай паэзіі: самы вынаходлівы фармальны пошук і - Купала з ягонымі сакрэтамі першаснай, неадменнай, як агонь і вада, паэзіі. Тут зноў жа прысутнічае думка пра сінтэз - думка не аднаго Някляева.

Дарогу ўздымала гара,

І там, дзе дарога знікала,

Над вечнай вадою Дняпра

Стаяў нерухома Купала.

(“Ляўкі”)

Але ўсё гэта не замінае У. Някляеву, а, наадварот, можа, намагае быць самім сабой, упарта весці ў лепшых сваіх вершах уласную тэму і інтанацыю».

Разам з тым Міхась Стральцоў адзначаў, што яму «ніякім чынам не абміну- ць Някляева, умоўна кажучы, публіцыста». На яго думку, «яаэтычнае заўтра» Някляева залежыць ад таго, каб ён «зрабіў яшчэ нейкі высілак» і дапусціў «у сам верш, паэмны ці яшчэ які, у самую ягоную інтанацыю і фактуру ўсё той жа “глебы”» - «“ціхмянасць” і “гучнасць” павінны прыйсці да згоды». «Магчыма, я памыляюся, - заключаў М. Стральцоў. - Але не сказаць пра гэта не магу аўтару, якога паважаю і ў шчырасць пошуку якога веру».

Праз кароткі час лёс зноў звёў два гэтыя імя - Стральцова і Някляева: праз тры гады за кнігу «Наскрозь» аўтар быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі БССР, яго кандыдатура трапіла ў спіс для тайнага галасавання падчас па- сяджэння прэзідыума СП БССР 14 студзеня 1 988 г. і ў выніку была падтрымана разам з іншымі літаратарамі - Вячаславам Адамчыкам, Анатолем Вярцінскім, Мікалаем Матукоўскім і - Міхасём Стральцовым. Аднак не лёс - «адметныя сцяжыны», як пісала Л. Гарэлік у рэцэнзіі на кнігу «Наскрозь», не прывялі паэта да яшчэ адной прэміі. Але рызыкнём выказаць меркаванне, што Някляеву не было крыўдна, бо Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Купалы аддалі тады Міхасю Стральцову. Аддалі пасмяротна.

...Пройдзе два дзесяцігоддзі, і Някляеў сам заснуе літаратурную прэмію - для студэнтаў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Прэмію імя Міхася Стральцова.

СТРАЛЬЦОЎ

«- З Міхасём Стральцовым, як і з многімі іншымі славутымі ў той час паэтамі, я пазнаёміўся ў доме творчасці “Каралішчавічы”, дзе ўсе рабілі выгляд, быццам нешта пісалі, хоць пісалі там зусім нямногія - большасць прыязджала выпіць і адпачыць. Прыехаў і Стральцоў, яго пасялілі ў адным з двух самых вялікіх пакояў, што былі на першым паверсе, - якраз у адным з тых, дзе звычайна жыў Якуб Колас. Так мы апынуліся з ім разам у тым Доме творчасці. І ў той час, як большасць, выпіваючы, плявузгала абы што, мы сядалі з ім наверсе - пад карцінай, на якой было намалявана дзесяць ці дванаццаць савецкіх пісьменнікаў (Гарэцкі, Чорны, Бядуля.), і ладзілі спаборніцтва: хто напамяць дачытае верш, які прапануе яму суразмоўнік - верш ці то Купалы, ці то Багдановіча. Шчыра кажучы, я кожнага разу думаў, што, паколькі Міхась Лявонавіч быў нападпітку, дык я лёгка яго перамагу. Але ніводнага разу мне гэта не ўдалося, таму што ў Стральцова былі ўнікальныя эрудыцыя і памяць. І да таго ж - розум, на які алкаголь ніякага ўздзеяння яшчэ не зрабіў.

Так прамінуў амаль месяц. Ужо не помню, хто з маіх сяброў прыехаў, каб забраць мяне з Каралішчавічаў, на машыне. І якраз ідзе па сцяжыне Стральцоў. Кажу яму, што еду ў Мінск, і прапаную падвезці, бо ён таксама збіраўся дахаты. “Добра, - ківае ён. - Падвязі”. “Тады, - кажу, - збірайцеся...” - і падымаюся ў свой пакой на другі паверх, каб забраць рэчы. Спускаюся ўніз - Стральцоў ужо ў машыне. Пакуль я падымаўся-спускаўся, прайшло хвіліны паўтары - ён не мог так хутка сабрацца. Сядзіць. Маўчыць. У лес глядзіць. “Задумаўся пра нешта чалавек?” - вырашыў я і, сеўшы ў машыну, стаў чакаць, пакуль ён выйдзе з задумення. Чакаю пяць, дзесяць хвілін. пятнаццаць. Нарэшце ён пытае:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x