Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Я люблю тебя, я никого больше не любил и не люблю, не умел и не умею. И не хочу учиться. Ты ведь знаешь, какой я ленивый.
Так хочется поцеловать тебя и девочек - боже ты мой, даже губы сохнут!..
Я целую тебя, я осыпаю тебя поцелуями, всю, как небо звёздами, - пусть будет так красиво, раз уж я побывал на Востоке. То, что я давно не говорил с тобой красиво, - неправильно, скверно, но это, поверь, не значит, что я не молился всей душой моей - на тебя и за тебя. И сейчас молюсь.
Вон ревёт самолёт, прёт 350 жизней, которые вполне могут перестать быть, -и почему-то каждому именно из-за этого страшно, а не из-за того, что любая их этих жизней может быть долгой-долгой и бессмысленной, как дымный след за самолётом. Я не знаю, что у каждого из них есть, ради чего они вцепились в подлокотники кресел с номерами на спинках, пристегнулись привязными ремнями. Наверное, что-то есть. У меня есть ты.
В суете желаешь суетного, так уж человек устроен - во всяком случае слабый человек, - но от этого освобождаешься, когда думаешь о единственном, что в мире дороже всего, стоит над всем, когда тебе повезло это единственное, самое дорогое иметь и чувствовать. Так я о тебе сейчас думаю, так я тебя чувствую сейчас, - да и всегда, я знаю, что всегда.
Прости меня, что я редко тебе об этом говорю, прости меня, что ты права, когда восклицаешь: “Мало ли что ты там сам себе думаешь и чувствуешь!..”
Прости меня, любимая.
Я здесь много чего насмотрел, да и надумал много чего, но всё вертелось и вертится вокруг нас, будто какой-то рубеж нам предстоит перешагнуть, - и нет иного выхода, кроме как взяться за руки: я чуть впереди, а ты рядышком.
Ничего, мы с тобой всё сможем. Да и не столь уж многое нужно смочь: просто помнить, кто мы и что мы друг для друга. Даже тогда, когда на разум находит затмение.
Мне теперь светло: я слышу тебя, вижу тебя - и улыбаюсь, честное слово.
И ты улыбайся, пожалуйста. Ничего не бойся и не трусь: всё будет хорошо, потому что иначе быть не может.
До встречи».
.Ці адбыўся б паэт Уладзімір Някляеў, калі б не ягоная жонка Людміла, якая яшчэ падчас першай сустрэчы ў жніўні 1965-га ўбачыла ў 19-гадовым юнаку «нябеснага і светлага чалавека»? Той паэт Някляеў, якога мы цяпер ведаем. Сам ён нідзе і ніколі пра тое публічна не казаў і не пісаў, але мы перакананыя, што калі б не было ў ягоным жыцці жонкі Людмілы, прыгожай жанчыны з імклівай усмешкай і глыбокім голасам, пад абаяльнасць якой немагчыма не падпасці, дык лёс ягоны, як чалавечы, гэтак і творчы, быў бы іншым.
КОШКА
Людміле
Не пачую водгуку ў мальбе,
Пракрычу ў прасцяг глухі: «Ісусе!.. »
Божа мой, я плачу без цябе,
Божа мой, я без цябе смяюся.
З чым я рушыў з лёсу ў лёс наўпрост?
Для чаго? Каб у чужым заглушку
Скруха кошкай выгінала хвост,
Кіпцюрамі драпала падушку?
Каб у бок, дзе ты, напружваць зрок
Так, што ў вокнах выгінае шыбы?..
Вораг не прыдумаў бы знарок
Кары той, што сам сабе я выбраў.
Любая!.. Але паклаўся шлях
Незваротны прад любой мальбою.
Кошка ліжа кроў на кіпцюрах
Шчэрыць іклы. Дыбіць хвост трубою.
2003
ПАЦАЛУНАК БРЭЖНЕВА
У лютым 1981 г. з Някляевым адбылася гісторыя, якая, як ён сам у той час прызнаваўся, шмат на што ў яго жыцці паўплывала і праз якую, як ён пазней казаў, «не шмат знойдзецца паэтаў, якія выпіць са мной захочуць».
«Набліжаўся чарговы з’езд КПСС. Мяне выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола. “Ты выбраны з усіх паэтаў Савецкага Саюза, каб напісаць прывітанне з’езду ад савецкай моладзі”.
Пытацца: “Чаму - я?” - не выпадала. “Дзякуй за гонар”. Сапраўды ж: адзін з усіх.
Напісаў і паехаў у Менск. Праз месяц зноў выклікаюць. “Твае вершы зацверджаны ў ЦК КПСС. Ты выбраны з усіх, каб прачытаць з трыбуны з’езда.”
Да канца эпохі Брэжнева і яго паслядоўнікаў, абвешаных зоркамі і анекдотамі, заставалася чатыры гады. Гарбачоў ужо быў сакратаром ЦК. У грамадстве, не для ўсіх заўважны, блукаў прывід таго, што пасля назвалася перабудовай. І ў гэткі час мне чытаць на ўсю краіну: “Плыви, страна, эпохи ледокол!..” [.]
Пайшлі бясконцыя рэпетыцыі. На радыё, тэлебачанні, у Крамлёўскім Палацы з’ездаў. З усіх бакоў гэбісты, загадчыкі цэкоўскіх аддзелаў і сектараў - чалавек сто за гэта адказвала. Я ў соты раз чытаў пра ледакол эпохі - і ў соты раз думаў.
Кожнаму чалавеку дае жыццё шанец на выйгрыш. Некаму - выйграць грошы, некаму - лёс. Калі шанец такі вялікі, дык ён, звычайна, адзін. Але большасць людзей, мяркуючы, што ён не апошні, яго прапускаюць.
Мой шанец выглядаў, як лёс. І ў соты раз падумаўшы, я вырашыў яго не прапусціць: сказаць не пра тую краіну, якая плыве, а пра тую, якая патанае. Расстраляць мяне, прыкінуў, наўрад ці расстраляюць, часы ўсё ж не сталінскія. Канешне, пасадзяць, але шанец таго варты.
Ды адно - падумаць, іншае - зрабіць.
Не змог. Не здолеў.
Не знайшлося ў апошні момант сілы, мужнасці. І не толькі таму, што на крамлёўскую сцэну, якую ў тры шэрагі аточвала ахова, выпусцілі не ў прызначаны час, а гадзіны паўтары пазней, нібы нешта западозрылі. І не таму, што папярэд- зілі, каб не надта хваляваўся, чытаючы: усё адно пойдзе фанаграма, запісаная ў студыі на Шабалаўцы. Якая розніца: пачулі б мяне ці не?.. Проста не здолеў, не змог. Не хапіла мяне на гэта. Выйшаў: “Плыви, страна, эпохи ледокол!..” І вяла запляскалі ў далоні Брэжнеў, Суслаў, Гарбачоў.
Я не быў тады (і нават не мысліў, што буду) дысідэнтам, не збіраўся высту- паць (беларускі савецкі паэт) супраць савецкай улады. Мяне не задавальнялі ў ёй канкрэтныя асобы і - адпаведна - іх канкрэтныя дзеянні. Гэткай матывацыі аказалася недастаткова, каб з разлікам, запланавана здзейсніць тое, на што здо- льныя толькі людзі апантаныя. Якія ні на што не разлічваюць.
Шкадаваць пра гэта позна, а прызнацца ў гэтым - не. Хай яно і без патрэбы. Хіба толькі дзеля таго, каб праясніць адну з прычын, па якіх не склаліся ў мяне адносіны з новай беларускай уладай, з Лукашэнкам. Я не мог дапусціць, каб тое, што адбывалася са мной некалі на імперскай сцэне Савецкага Саюза, праз паўжыцця паўтарылася на местачковай сцэне. На ўзроўні фарса. Хоць і на крамлёўскай сцэне была не такая ўжо высокая трагедыя, але ўсё ж.»
В. Дзяменцьеў пісаў не без пафасу: «В Кремлёвском Дворце съездов продолжает работу XXVI съезд партии. [.] Во время одного из заседаний к трибуне выходит худощавый, невысокого роста молодой человек с волевым, открытым лицом. Он читает свои стихи, и в убеждённости его голоса слышится твёрдая вера в единство поколений, в наследие всего самого лучшего, героического и правдивого, что завещано нам отцами. Его имя - Владимир Некляев, белорус, лауреат премии Ленинского комсомола».
Таксама і Я. Юферава, прадстаўляючы Някляева на старонках «Комсомольской правды» ўсесаюзнаму чытачу, падавала гэты факт як найгалоўнейшы ў яго біяграфіі: «Трибуна - рабочее место поэта. Один раз в жизни она стала пьедесталом, на котором от имени советской молодёжи он прочитал 8 звонких, как сталь, строчек делегатам XXVI съезда партии».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: