Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А што за ўсё гэта я - вам?

- Напішаш што-небудзь... Час ад часу, раз у месяц.

- Дык я і так пішу. І ўявіце сабе: вечарам сядаю за пісьмовы стол, уклю- чаю зялёную лямпу, бяру вечнае пяро і на белым, чыстым аркушы паперы пішу зверху не раман, не паэма, а данос.

- Ды які данос! Аналітычная запіска. Настроі выкладзеш, тэндэнцыі - канцэп- туальна. Мы ж цябе не ў дробныя нейкія стукачы вярбуем.

- А падпісвацца мне ўсё ж стукачом.

- У цябе іншае імя будзе! Можаш сам выбраць.

- У мяне адно імя, мне яго ўжо выбралі.

Пачаўшыся ў ад- ным з нумароў га- сцініцы “Мінск”, цягнулася ўсё гэта ў розных месцах месяцы два. Спачатку з каньяком, пазней з гарэлкай, а пасля ўжо без нічога, на ўсім сваім. І ўсюды, і ўсім распавядаў я пра зялёную лямпу, бо яна нейкім дзіўным чынам ставалася з майго боку даволі істотным аргументам. Хоць з іх боку былі аргументы больш важкія. І прабягаў ад іх мароз па спіне, і было страшнавата, але не так, каб забыцца, да чаго цябе змушаюць.

Пікантнасць заключалася ў тым, што дваіх з маіх “распрацоўшчыкаў” я больш- менш ведаў асабіста па іх ранейшай, цывільнай службе. З аднаго боку, было гэта для мяне палёгкай, а з другога - небяспекай, бо яны нібыта гарантавалі начальству поспех. Таму ціснулі так, што мала не здавалася. А я ўсё пра зялёную лямпу...»

Іншым разам, кранаючы гэтую тэму, Някляеў дадаваў: «Разработка, как я тогда догадывался, а потом и узнал это, курировалась, что называется, на самом верху, поэтому им отступать было невозможно, а мне - некуда. Есть непреступимая грань, пограничная межа, перед которой все компромиссы у меня кончаются».

Пазней, у сярэдзіне 1990-х, адзін з тых, хто спрабаваў вербаваць Някляева, прызнаўся яму, што з-за няўдачы з яго вярбоўкай меў сур’ёзныя непрыемнасці на працы...

Калі ў 1994 г. старшынёй беларускага КДБ на нядоўгі тэрмін, усяго на год, стаў Уладзімір Ягораў, Някляеў прапанаваў калі не рассакрэціць спісы агентуры, дык хоць даць «уцечку» інфармацыі пра самых «закаранелых» стукачоў з творчага асяроддзя - каб ведалі, што напісанае сапраўды застаецца. «Неяк жа трэба ад гэтага ачышчацца, неяк пачынаць», - пераконваў паэт старшыню КДБ. Але - безвынікова, «фірма венікаў не вяжа: не выдае стукачоў ні жывых, ні мёртвых».

Праўда, копіі некаторых даносаў Някляеў усё-ткі ўбачыў. «Например, писали: сидели в гостях у Евгении Янищиц, и Некляев, произнося тост, сказал то-то и то-то про такого-то и такого-то члена ЦК КПБ, - прыгадваў пасля Някляеў.

- Или, скажем, поехали в Польшу, где Некляев с двумя паненками ходил в гости к польскому пану, не совсем дружелюбно настроенному по отношению к СССР. Однако в этих доносах было много лжи. Например, указывали, что я - русский. Я действительно русский по отцу, но в паспорте у меня записано, что белорус. Уже не говорю о том, что доносили, будто я - еврей! На эту тему было сто-о-олько доносов! Причем ссылались на то, что фамилия у моих предков по материнский линии была Магер. Так я же сам написал в поэме: “Стасі Магер роднае дзіцё...”!» Самі ж даносы былі падпісаныя «кличками, причём глупыми: начиная от Щедриных и заканчивая Борисовыми, Николаевыми и Семёновыми. Был ещё Одуванчик».

НЕСПРАВЯДЛІВАЯ ПАРТЫЯ

Калі ў Мінску (яшчэ ў савецкі час) праходзіла рэканструкцыя плошчы Перамогі, было вырашана напісаць у мемарыяльнай зале пад Вечным агнём верша- ваны рэквіем. Адпаведнае даручэнне было дадзена сакратарыяту СП, які ў сваю чаргу (бо даручэнне было ганаровае, вершы адліваліся ў бронзе) звярнуўся да патрыярхаў беларускай паэзіі. Някляеў на той час патрыярхам, вядома, не быў, але ў спаборніцтва з патрыярхамі ўступіў, вершы напісаў. І яны былі прызнаныя найлепшымі. Іх зацвердзілі на сумесным паседжанні кіраўніцтва Саюза пісьмен- нікаў і Мінскага гаркама партыі, а калі адаслалі для канчатковага рашэння ў ЦК КПБ, дык пад някляеўскімі радкамі былі пазначаныя імёны ўсіх жывых на той час народных паэтаў - і адсутнічала імя аўтара. «Ранг не тот! Не по рангу!» - як напісаў зусім пра іншае Някляеў у маленькай паэме «Грузавік».

Праз гады пра гэтую гісторыю даведаўся Васіль Быкаў. Праходзячы аднойчы праз мемарыяльную залу пад Вечным агнём на плошчы Перамогі і спыніўшыся каля ўвекавечаных у бронзе вершаў Някляева, ён заўважыў: «Не, партыя ўсё ж несправядлівая», - а пасля дастаў асадку і, хоць тая слядоў на мармуровай сцяне амаль не пакідала, падпісаў пад апошнім радком: «У. Някляеў». Схаваўшы асадку, Быкаў задаволена рэзюмаваў: «Гістарычная праўда адноўлена».

Сёння ад таго быкаўскага надпісу не засталося следу. Але па-ранейшаму адліваюць бронзай на мармуры «народна»-някляеўскія радкі:

Тут схіляем галовы мы нізка перад мужнасцю вашай, героі,

перад славаю вашай, што ўстала нязгаснай зарою на зямлі,

за якую жыццё аддалі

вы, сыны неабсяжнай Радзімы,

Беларусі сыны...

Пабрацімы,

Векапомны ваш подзвіг!

Незабыўныя вашы імёны на гэтай зямлі!

ТРАЕКТОРЫЯ ПОСПЕХУ

У 1978-1980 гг. Някляеў - старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна- драматычных праграмаў Беларускага тэлебачання, да таго ж - вядучы тэлечасопіса «Літаратурная Беларусь», у выпусках якога бралі ўдзел Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Іван Мележ, Янка Брыль...

«Уладзімір Някляеў - адначасова напорысты, імклівы і стрымана-эмацыяна- льны, з усім арсеналам рамантыкі далёкага і блізкага - а рамантыка яшчэ мела сваіх адэптаў - з раздумліва-майстравітым скепсісам, у якім ужо адчуваўся надыходзячы час амбівалентных герояў 80-х - прыйшоў у пару. Яго заўважылі чытачы, калегі-паэты, крытыкі. Шырокая аўдыторыя. Гэтаму спрыяла і тая аб- ставіна, што ён вылучаўся яркім артыстызмам у спалучэнні з добрым густам, адчуваннем мастацкай меры. [...] Уладзімір Някляеў быў ці не самым галоўным героем тэлеэкрана Беларусі, калі весці гаворку пра літаратараў. Ён чытаў вершы, даваў інтэрв’ю, удзельнічаў у імпрэзах [...].

Траекторыя поспеху паэта Уладзіміра Някляева была амаль вертыкальнай, яго нібыта запусцілі на арбіту славы і вядомасці». Так пісала пра гэты час у жыцці паэта Ала Сямёнава, якая дзесяцігоддзем раней прысвяціла Някляеву раздзел у кнізе літаратурных эсэ, што пачынаўся наступным чынам: «“Самая трывалая аснова, над якой працуе мастак, - гэта ўспамін пра ўсё, што ён бачыў і адчуў як чалавек...” - адзначаў некалі Гюйё. Мабыць, у гэтым моц экспрэсіўнага, грамад- зянска-асабістага пісьма Уладзіміра Някляева. Ёсць у беларускага паэта вось гэтая важная выснова для таго, каб пульс часу адчуваўся ў яго вершах, не аслаблены вобразна-паняційнай анеміяй, але напоўнены паўнакроўнай эмоцыяй, жывым уражаннем. І гэта не мітуслівая тахікардыя охаў і ахаў, усплёскаў настрояў, не рэгламентаваных і не кантралюемых дысцыплінай думкі. Уладзімір Някляеў заўсёды імкнецца да грамадзянскага гучання паэзіі, выходзіць да філасофскіх абагульненняў, не губляючы адкрытай энергіі пачуцця. Адкрыта абвяшчаючы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x