Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Надумываются чувства, как правило, негативные: скорбь, тоска, одиночество, в общем - душевные муки. Что ж, человеческой душе свойственны состояния самые разные, указаний на то, что и как чувствовать, никто никогда не давал. Нет указаний на чувства и в поэзии. Но требование к ним - быть правдой - в поэзии есть. Его можно даже назвать внутренним законом творчества, отступив от буквы которого, поэт неизбежно терпит поражение. [.]

И ещё поэзия - это тяжкий труд, работа, в которой нет ни отпусков, ни выходных, а есть только будни и праздники. И праздники тогда, когда после мучительных поисков ляжет вдруг на бумагу строка: “И мальчики кровавые в глазах”, - словно рентгеном просвечивающая потёмки души Бориса Годунова, и поэт, не в силах совладать с восторгом, восклицает сам о себе: “Ай да Пушкин!..” Подытожим наш разговор словами замечательного испанского поэта Гарсиа Лорки [.]:

“Ну что я тебе скажу о поэзии? - писал Лорка. - Если правда, что я поэт милостью бога - или дьявола, - то правда и то, что я поэт милостью техники и большой работы. И милостью сознания того, что же такое стихи”».

Дарэчы, каб хоць трошкі ўявіць, якія горы чужой творчасці даводзілася вычытваць літаратурнаму кансультанту Някляеву, працытуем яго «справаздачу» за 1975 г.: «Около трёх с половиной тысяч стихотворений, поэм, рассказов, повестей и даже романов принесла в редакцию “Знамени юности” литературная почта. Если бы все эти произведения были опубликованы - ими заполнились бы все страницы каждого номера газеты, для других материалов просто не осталось бы места».

Зразумела, была яшчэ і будзённая журналісцкая праца, якая ў Някляева, падобна, не заладзілася, і, мусіць, таму пра яе ён згадвае толькі зрэдку: «.Меня послали в деревню написать материал о мещанстве - тогда шла кампания по борьбе с мещанством. Я приехал в какую-то деревню и постучал в первый попавшийся дом. А там застолье и праздник - отмечают покупку холодильника. Вся семья радуется, стол ломится, все счастливые. Хозяин мне рассказывает: в прошлом году купили ковёр, тоже праздник был.. Я приехал и написал материал о том, что никакого мещанства не существует, а дела идут нормально: сегодня - ковёр, завтра - холодильник. и каждый день праздник. Конечно, материал этот никто не напечатал.»

Са штату рэдакцыі “Знамёнки” Някляеў урэшце сышоў, але не сам па сабе. Дакладней, не зусім сам па сабе. Гэта было ў тым жа 1975 г. «Я дзяжуру па чарговым выпуску “Пятніцы”, выклікае мяне галоўны рэдактар: “Здымі са “слупа” (была ў нас рубрыка, якая называлася “Слуп аб’яў”) і замяні чым-небудзь вось гэтую аб’яву...” Я чытаю тое, што ён загадвае зняць: аб’яву ў ашчаднай касе напярэдадні 8 Сакавіка. “Таварышы ўкладчыкі! Прыстойнымі ўкладамі адзначым жаночае свята!” Не разумею, што тут антысавецкага? Але - калі загадана - здымаю. Чым замяніць? Рэдактар сказаў: чым-небудзь. Не сказаў жа, чым канкрэтна... І я стаўлю на вызваленае месца на “слупе” такое паведамленне: “Цудоўны зрок у сантэхніка Седзякова з г. п. Седзякі. Ён чытае газету, седзячы на ёй”. Назаўтра раніцай разам з галоўным рэдактарам мы стаялі «на дыване» ў кабінеце загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КПБ...»

Загад быў: выгнаць. Але галоўны рэдактар, якому за «цудоўны зрок сантэхніка Седзякова» была ўлепленая партыйная вымова, схітрыўся і ў рэдакцыі Някляева не пакінуць, і рэдакцыю не пакінуць без яго: «па ўласным жаданні» Някляеў быў звольнены, а пасля, калі ўсё трохі прыціхла, з ім была заключаная дамова як з літаратурным кансультантам.

АЛЕКСАНДРОЎСКАЯ

На пасадзе літкансультанта Някляеў стаў наколькі вольны ў часе, настолькі ж вольны ў заробку, а трэба было карміць няхай маленькую, як пісаў Маякоўскі, але сям’ю. Някляеў паспрабаваў быў уладкавацца ў рэдакцыю газеты «Літатарура і мастацтва» (у якой праз гады стане галоўным рэдактарам), але там ведалі пра «сантэхніка Седзякова», і хоць артыкулы прэтэндэнта на пасаду супрацоўніка аддзела музыкі і тэатра хвалілі, ды ў штат не бралі. Менавіта да гэтага часу і адносіцца ўспамін Някляева пра тое, як ён пісаў «о кроликах, о куропатках, о каких-то спектаклях, музыке, обо всём, только чтобы меня где угодно напечатали и заплатили гонорар». І ў гэты няпросты перыяд жыцця на дапамогу яму прыйшла Ларыса Пампееўна Александроўская - старшыня Беларускага тэатральнага аб’яднання, народная артыстка СССР. Аднойчы ў Доме мастацтваў яна пачула Някляева, які чытаў вершы, што і вырашыла лёс беспрацоўнага паэта - ён стаў рэдактарам бюлетэня «Тэатральны Мінск», які выдаваўся Беларускім тэатральным аб’яднаннем (між іншым, на сумленнае прызнанне Някляева ў тым, праз што ён застаўся без працы, народная артыстка СССР толькі параіла яму не ўсё і не ўсім расказваць).

У сталінскія часы набліжаная да ўлады, Александроўская ведала многае з таго, што складала дзяржаўныя таямніцы. Размовы з ёй падштурхнулі Някляева да ўласнага расследавання гібелі Янкі Купалы. Вось пра што ён распавядаў значна пазней падчас гутаркі з Міхасём Скоблам:

«- Як я шкадую, што не зрабіў літаратурнага запісу мэмуараў Александроўскай, як яна мяне пра тое прасіла!.. Яна столькі ведала! Аднак, чалавек сталінскіх часоў, Ларыса Пампееўна ставіла такія кансьпіратыўныя ўмовы запісу яе ўспамінаў, што на тое, каб напісаць кнігу, спатрэбілася б гадоў пяць.

- Яна не дазваляла пісаць на магнітафон?

- Ні ў якім разе. І кожны лісток адразу ж забірала дадому. Я ў той час працаваў у Беларускім тэатральным аб’яднаньні, дзе Александроўская старшынявала. Аднойчы з Уладзімерам Іскрыкам (у той час таксама супрацоўнікам БТА, а пазьней работнікам апарату Саўміну) мы ў прысутнасьці Ларысы Пампееўны завялі спрэчку пра аднаго літаратара. ну, назавем яго В. Б. Г. Гэта першыя літары нават ня прозьвішча, а мянушкі чалавека.

- Ну, мянушку хоць назваць можна?

- Добра, назаву. Вершнік без галавы.

- Рыгор Бярозкін, па сьведчаньні Валянціна Тараса, “вадзіцелем без галавы” называў Алеся Кучара.

- Ні я, ні ты ня маем на руках ніякіх дакумэнтаў, таму нічога сьцьвярджаць ня можам. Для гэтага патрэбныя неабвержныя факты. Словаў Бярозкіна ці Александроўскай недастаткова. Недастаткова для абвінавачаньняў. Але дастаткова для роздуму, для супастаўленьняў. Дык вось, Александроўская пра В. Б. Г., перапыняючы маю з Іскрыкам спрэчку, раптам сказала: “Ён Купалу й забіў”.

Агаломшаны, я вырашыў, што гэты самы В. Б. Г. браў у зьнішчэньні Купалы самы непасрэдны, фізычны ўдзел - і стаў угаворваць Ларысу Пампееўну, каб яна засьведчыла ягонае імя на паперы. Ну, калі ўжо мы сабраліся пісаць кнігу ўспамінаў. Быў пачатак 1970-х, і жанчына сталінскіх часоў паглядзела на мяне, як пазіраюць звычайна на тых, пра каго кажуць: дурны, як сабака да году. Праз паўзу, нібы шкадуючы пра тое, што слова - не верабей, дагаварыла: “Ён напісаў данос, празь які Купалы ня стала”».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x