Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І тут той рэдкі шчаслівы выпадак, калі вучоба з філалагічным ухілам не зрабіла вершы паэта літаратурнымі, кніжнымі ў самым небяспечным значэнні гэтага слова. Жыццёвая загартоўка і жыццёвы вопыт, гарт перамаглі. [.]

А калі б мне давялося складаць анкету з пытанняў і адказаў, дык анкета Уладзіміра Някляева ў мяне выглядала б прыблізна так. Веданне жыцця - глыбіннае. Тэхніка верша - дасканалая. Гарантыя трываласці і поспеху - паўнейшая. Чаго не хапае, не стае? - Часу ўсё сказаць. Умее, шмат што сказаў, а яшчэ болей - скажа!»

ДАРОГА ДАРОГ

Пачынаючы з 1975 г., Някляеў чатыры разы ездзіў на БАМ. «Бачыў будоўлю, людзей. Работа ў экстрэмальных умовах правярае чалавека на годнасць. Гэта як рэнтген».

«...Калі я, скажам, ехаў на Байкала-Амурскую магістраль пісаць паэму пра БАМ, - казаў ён пазней, - дык рабіў так з-за ўнутранай патрэбы. Мне хацелася ўсё бачыць і ва ўсім удзельнічаць! А сядзець убаку ніяк не выпадала. І ніхто нікому не забараняў ездзіць па сібірах і далёкіх усходах... Я быў на БАМе тры месяцы. Люты мароз - менш, чым сорак, не было, настылыя, у сінім шэрані рэйкі, начоўкі дзе папала. Калі прабівалі тунэль, я папёрся туды!.. Як на БАМ, у свой час я паехаў у Чарнобыль, хоць меў поўнае ўяўленне, што там адбываецца, . бо ў мяне не толькі філалагічная, але і тэхнічная адукацыя. І я дакладна ведаў, што такое радыяцыя і што са мной у вышку можа здарыцца. Аднак не паехаць і не ўбачыць усё на ўласныя вочы было для мяне па нейкай прычыне таксама немагчыма».

Вынікам бамаўскіх паездак стала паэма «Дарога дарог».

Быкоў ратуюць рогі,

А коней - капыты...

Ракадныя дарогі.

Бясконцыя франты.

Агонь настыглай рэйкі

Не па руках рукам.

Закуты лёдам рэкі

На трасе Тында - БАМ.

Жагнае ў маць і ў бога,

Збівае вея з ног...

Ракадная дарога -

Глухі праклён дарог.

«Поэма написана интересно, образно, гражданственно. Творчество В. Некляева свидетельствует о том, что мы встретились с талантливым поэтом, который, ос­новываясь на классических традициях, ищет новые формы и методы творческого выражения», - пісаў сакратар праўлення СП БССР Іван Чыгрынаў у творчай характарыстыцы на Някляева пры вылучэнні яго на прэмію Ленінскага камса- мола ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і архітэктуры. І ўвосень 1979 г. Някляеў атрымаў першую ў сваім жыцці вельмі высокую ў СССР (трэцюю па значнасці пасля Ленінскай і Дзяржаўнай) прэмію - за паэму «Дарога дарог» і кнігу «Вынаходцы вятроў».

Праз дзесяцігоддзе Любоў Гарэлік напіша, што паэма «ўспрымаецца толькі як факт гісторыі літаратуры. Самыя каштоўныя ў ёй - старонкі, дзе ўваскрашаецца трагічная памяць спаленай беларускай вёскі Красніца». А пазней увогуле будзе сцвярджаць: «Відавочна, што сёння паэма, прысвечаная будаўнікам Байкала-Амурс- кай магістралі, не мае вялікай эстэтычнай каштоўнасці, бо ў ёй многа эпізадычных сустрэч і працоўнага энтузіязму, але мала жывых, сапраўдных характараў».

Сам жа Някляеў, азіраючыся на той час, скажа: «БАМ. Падабалася, таму пі- саў пра гэта. У нас адзін аднаго амаль не чытаюць, ацэньваюць са словаў іншых. Нехта адзін нешта сказаў - і пайшло-паехала. Крытыкавалі мяне за апяваньне БАМу, а я не надта й апяваў. Упэўнены, што паэму пра БАМ прачытаў адзін са ста крытыкаў. БАМ быў пляцоўкай для энтузіязму герояў, пакуль ня стаў пляцоўкай для махінацыяў - сталі красьці...»

І, бясспрэчна, мела рацыю Людміла Рублеўская, калі пісала: «Вы спытаеце, а як жа паэма Уладзіміра Някляева пра Байкала-Амурскую магістраль, якой (паэмай, а не магістральлю) паэта так доўга папікалі “бескампрамісныя” калегі? Ня станем сыходзіць да млявага апраўданьня “даніна часу” [...]. Думаю, з цягам часу ў “бамаўскай” паэме ўбачаць і сьцёб (“бамачка, што шкляначка з этыкеткай імпартнай”), і сапраўдную паэзію (якая там ёсьць), і фантасмагорыю сацарту...

І... хто без граху? Памятаю, як дакаралі Яўгена Еўтушэнку, які пасьля “Бабьего Яра” напісаў пра “чалдоначку”, якая лёгка ўскідвае на плячо мех з цэментам, каб будаваць сьветлую будучыню...

.Не, нічога з таго, што напісаў Уладзімір Някляеў, не адмяняе і не зьніжае ўсяго астатняга».

Пазней, напрыканцы 1970-х і ў 1980-я г.г., «Дарога дарог» цалкам ці фра­гментарна неаднойчы перадрукоўвалася ў калектыўных зборніках, аднак у свае асабістыя кнігі - у тыя ж выніковыя «Выбраныя творы» - Някляеў яе ўжо не ўключаў. «Дарога дарог» увайшла толькі ў яго кнігу паэм, праўда, зноў жа не цалкам.

ЗГАДКА ПРА БАМ

Ува мне, нібыта ў снах фанатыка,

Будучыні велічнай каркасы.

Сацыяльна значная тэматыка —

Міма касы.

Што ж, бывай, былое.

Так здараецца.

Змена вех. Па сем разоў на тыдні.

А душа ніяк не развітаецца

З рэйкамі з’інелымі нараніцы,

Са світальнай хустачкаю Тынды.

2004

КДБ. СУСТРЭЧА ДРУГАЯ

Зрэшты, прэміі магло не быць - праз данос, які быў напісаны на будучага лаўрэата. Някляеў прыгадваў:

«Заходжу неяк у рэдакцыю аднаго з нашых часопісаў, там сядзіць у адзіноце панылы супрацоўнік і вітаецца са мной скрозь зубы.

- Ты чаго панылы? - пытаюся.

- Не пішацца нічога.

- А што ў такой самоце можа напісацца? Ты давай весялей!

- Я па БАМах не катаюся, мне няма з чаго весялець.

- Дык па бабах катані. Яно нават лепш, чым па БАМах. Ведаеш, як Дзюма- бацька пісаў? Адну голую бабу на адно калена, другую - на другое ды скрыню шампанскага пад стол. І калі ласка - “Тры мушкецёры”.

З той парадай я і пайшоў, а ён застаўся. І, як я хутка зразумеў, не адкладва- ючы, пачаў пісаць. Павесялеў чалавек. Апісаў усё, як было, замяніўшы толькі імя французскага раманіста на маё імя. Творча перапрацаваў сюжэт. І выйшла, што паэму пра БАМ, ударную камсамольскую будоўлю, ды і ўсю кнігу, вылучаную на прэмію, напісаў я ў беспрабудным п’янстве з групавым сэксам.

У сваім часопісе ён гэты даволі цікавы твор чамусьці не захацеў надрукаваць...

Са “стук-аддзела” Камітэта дзяржбяспекі інфармацыя, як яно і належала, пайшла ў ідэалагічны аддзел ЦК КПБ. Туды мяне і паклікалі разбірацца, там узгадняліся для Масквы ўсялякія характарыстыкі ды рэкамендацыі. Без іх ты хоць сто кніг напішы - ніякіх прэмій.

“А, развратник!” - прывітаў мяне выпадкова спатканы пры ўваходзе ў ЦК тагачасны сакратар па ідэалогіі Аляксандр Трыфанавіч Кузьмін. Давялося і яму коратка, на хаду расказаць пра тое, як пісаў Дзюма. Манера пісьма вялікага і вясёлага француза, паколькі ён не быў членам Саюза пісьменнікаў, Кузьміну спадабалася, - і на тым справа скончылася».

Праўда, пасля атрымання саюзнай прэміі Някляевым зноў зацікавіўся бела- рускі КДБ: яго паспрабавалі завербаваць.

«- Ты патрыёт?

- Патрыёт.

- Тады ў чым загвоздка, падпісвай!

- А нельга быць патрыётам без гэтага?.. [...]

- Ладна, давай так: ты нам - мы табе. Кар’ера, замежныя камандзіроўкі, з кватэрай дапаможам... І ніхто пра тое ведаць не будзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x