Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
Шкадаванне пра ненапісаную кнігу ўспамінаў Александроўскай выказаў Някляеў не аднойчы. «По молодости хотелось своим творчеством заниматься. Теперь понимаю, что не одной своей книжкой можно было пожертвовать ради этого».
Але на тое, каб не з’явілася такая кніга, была яшчэ адна істотная прычына, пра якую Някляеў не казаў публічна. Вось што ў 1985 годзе занатаваў з яго слоў дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Міхал Дубянецкі: «.некалі я падлабуніўся, як Лёня [Л. Дранько-Майсюк. - Аўтар.] кажа, да Ларысы Пампееўны Александроўскай. Падрадзіўся напісаць яе мемуары. Яна ўхапілася за гэтую ідэю, цікава ж пакінуць сьвету сваю кнігу. І вось аднаго разу да мяне зьявіўся “літаратуразнаўца” ў цывільным і сказаў, што “мы вам ня раім улазіць у мемуары Александроўскай. Яна старая і можа наплявузгаць ня тое, што трэба. Вінаваты будзеце вы”».
Між іншым, праца ў тэатральным аб’яднанні зблізіла Някляева з многімі беларускімі акторамі, рэжысёрамі, некаторыя з якіх - да прыкладу, галоўны рэжысёр Купалаўскага тэатра Валерый Раеўскі - сталі яго сябрамі. У гэты час у творчасці Някляева з’яўляюцца тэтральныя матывы («Тэатральная балада»), а ў жыцці здараюцца розныя тэатральныя гісторыі. Пераважна вясёлыя, бо тэатр -усё ж не тое месца, дзе сумуюць.
«Калі за савецкім часам рэдагаваў я бюлетэнь “Тэатральны Мінск”, дык абавязаны быў прысутнічаць на так званых здачах спектакляў Міністэрству культуры. У той час любы спектакль трэба было здаваць, каб займець дазвол, допуск на сцэну - па меркаваннях найперш ідэалагічных. На тых здачах было нямала момантаў даволі камічных...
Здавалася опера Рыгора Пукста “Аповесць пра сапраўднага чалавека”. Актор, які выконвае ролю Аляксандра Мярэсьева, паўзе па сцэне і пяе: “О, колькі дзён паўзу я - ні кроплі ў роце не было.” І адразу ўступае хор: “Гангрэна! Гангрэна! Яму адрэжуць ногі!..”
Я не вытрываў, засмяяўся.
На абмеркаванні оперы інструктар аддзела культуры ЦК КПБ (здаецца, прозвішча ягонае было Парватаў) спытаў, што я ў гераічным творы ўбачыў смешнага. Я адказаў. І нейкая дама з Міністэрства культуры адразу абурылася: “Чалавеку ногі адразаюць, а яму смешна!..”
Спектакль прынялі. Ідэалагічным патрабаванням ён адпавядаў цалкам».
Што ж да расследавання таямнічай смерці Купалы, дык яно расцягнецца амаль на тры дзесяцігоддзі - толькі ў 2007-м будзе надрукаванае даследванне «Шлях», «ёмістая аналітычная проза», па вызначэнні Л. Дранько-Майсюка, якая шмат каго прымусіла па-іншаму ўгледзецца ў трагічны сімвалізм Купалавай смерці і ў саму асобу песняра. Праўда, публікуючы даследаванне, Някляеў зрабіў такую агаворку: «Но я не то чтобы очень стремлюсь разгадать эту тайну. В загадке всегда есть значительно больше, чем в разгадке».
БАРАДУЛІН
Выдавецкую рэцэнзію на другую кнігу Уладзіміра Някляева пісаў Рыгор Барадулін. Відаць, асцерагаючыся, каб не паўтарылася гісторыя першага някляеўскага зборніка, ён эмацыйна падкрэсліў тыя месцы, якія павінны былі станоўча паўплываць на выдавецкі лёс «Вынаходцаў вятроў», і ў заключэнні сваім быў катэгарычны: «...уключыць у план выдання 1978 года абавязкова». Нават пазначыў, чаго звычайна не рабілася ў так званых закрытых рэцэнзіях, памер будучай кнігі: «4 аркушы (2800 радкоў)».
«Заключэнне
на кнігу лірыкі Уладзіміра Някляева “Вынаходцы вятроў”
Першая кніга Уладзіміра Някляева вылучаецца надзвычай выгодна сярод першых зборнікаў. Дакладнасць і ўзважанасць радка, акрэсленасць думкі, акрэсленасць верша і балады, адсутнасць вучнёўскага слібізавання слова.
Чым цікавы новы зборнік паэта (дакладней - рукапіс будучай найцікавай кнігі)?
Пасталенне таленту, пашырэнне тэматыкі твораў, пашырэнне паэтычнага абсягу.
Надзвычай цікавыя балады. Хай некаторых не палохае гэты тэрмін. Гэта не архаічныя формы, не застыгла-музейныя думкі - у баладах Уладзіміра Някляева спеласць думкі сагрэта вялікім пачуццём, напоўнена вятрамі эпохі, нашага несутрыманага часу. [.]
На палях рукапісу памечаны агрэхі: небеларускія словы там-сям (накшталт “занавеска” - трэба “фіранка”), падчас верш паўтарае верш.
Але гэта дробязі, якія лёгка выправіць.
Галоўнае - кніга Уладзіміра Някляева - сталая, цікавая, размаітая. Радуе, што прасякнута яна высокім грамадзянскім пафасам. [.]
Лічу, што кнігу Уладзіміра Някляева “Вынаходцы вятроў” неабходна ўключыць у план выдання 1978 года памерам 4 аркушы (2800 радкоў) абавязкова. Кніга цікавая.
Рэд[актар] Р. Барадулін
1.VII.76 г.»
Між тым, і па-руску Някляеў быў таксама выдадзены, але ўжо ў перакладах з беларускай мовы ў калектыўным зборніку «Молодые поэты Белоруссии». Выйшаў зборнік у выдавецтве «Молодая гвардия», і пераклаў вершы Някляева паэт Вадзім Кузняцоў - той самы, які быў загадчыкам аддзела паэзіі і некалі спытаў маладога беларускага паэта, ці не ідыёт ён, калі той забіраў з выдавецтва рукапіс сваёй рускай кнігі. Прадставіў Уладзіміра Някляева расійскаму чытачу той жа Рыгор Барадулін:
«Уладзімір Някляеў - паэт сучасны, што называецца, з галавы да пят - ад вонкавага, крыху падкрэсленага піжоністага выгляду, манеры трымацца на вуліцы і на сцэне, да верша - нервовага, няўрымслівага, напоўненага клопатамі і трывогамі дня, праблемамі часу, верша дынамічнага і падцягнутага, вонкава строгага малюнка, без абавязковай ламаніны-лесвічкі, якой шмат хто з маладых імкнецца падкрэсліць сваё наватарства.
Уладзімір - паэт сучасны, гэта значыць актуальны, праблемны, маштабны сваім ходам думак і ахопам жыццёвага матэрыялу. Хвалюе яго і дзень сённяшні, і дзень вечны, дзень заўтрашні. У манеры пісьма Уладзіміра Някляева цікава і вынікова спалучаецца маскоўская школа паэтычнага рамяства з купалаўска- багдановічаўскай традыцыяй, карані якой глыбока ідуць у свет славянства, у яго свет прадметны. З першых выступленняў у друку ў ім адметна праявіўся прыроджаны майстра верша, тонкі, выразны, акрэслены. У слове паэта Уладзіміра Някляева ёсць прастора, ёсць паветра, ёсць каларыт і дух роднага краю.
Адразу запомніліся радкі яшчэ першага верша, які прынёс Уладзімір у часопіс “Полымя”, дзе я загадваў тады аддзелам паэзіі. Гэта былі радкі пра беларускую, тады толькі што адкрытую, нафту:
Калі, нарэшце, корба
Прабіла тоўшчу глебы
І нафта чорнай кобрай
Рванулася пад неба. [.]
Так сталася, што мне давялося потым у выдавецтве “Мастацкая літаратура” рэдагаваць і першы зборнік паэта. Гэта, на жаль, адзін з нешматлікіх, рэдкіх выпадкаў у маёй рэдактарскай практыцы, калі, не корпаючыся ў рыфмах, радках, было проста прыемна пагутарыць не з аўтарам, што рвецца, пнецца хутчэй выпусціць першую кнігу, а з цікавым, ужо акрэсленым, ужо выстаяным паэтам, чалавекам, які прайшоў добрую і грунтоўную школу жыцця і літаратурнай вучобы. [.]
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: