Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
А вершы пішуць - як жывуць.
Як дыхаюць. Як паміраюць.
(“Мне трыццаць...”)».
Таксама і Таіса Бондар, прысвяціўшы паэзіі Някляева вялікую рэцэнзію, пісала ў той час: «Стала звыклым, што ў гаворцы пра паэта згадваюцца імёны тых, чыйму слову абавязаны ён сваім ростам, сваім рухам. Я не буду рабіць гэтага. І не таму, што ў Някляева не было, ці было мала, настаўнікаў. Былі. І нямала. Уся беларуская літаратура, уся паэзія была і ёсць зарукай з’яўлення паэта. Яго. І іншага. І новага - заўтра і ў будучым. Паэзія, пры ўсёй яе сацыяльнай сутнасці, адрасуецца да вечнай ісціны, прыцягваючы асацыятыўныя рады, назапашаныя ёю за доўгія стагоддзі свайго існавання. Жыццяздольнае ў ёй найперш тое, карані чаго - у здаровай глебе традыцыі. А слова. Паэты - усе! - абавязаны сваім ростам, сваім рухам слову народнаму, песеннаму слову народа.
Велічыня, значэнне паэта, пісьменніка вызначаецца якраз тым, колькі зачэр- пнуў, колькі змог зачэрпнуць ён з гэтай крыніцы. Узяць жа можна столькі, колькі адпушчана таленту. Адсюль і цяжкасць...
Уладзіміру Някляеву адпушчана таленту багата. І - што, мажліва, яшчэ бо- льш важна! - талент яго надзейна ўмацаваны верай. Верай паэта ў сябе. У сваё прызванне. У свой талент. [...]
Маюць рацыю тыя, хто лічыць, што сёння, як і заўсёды, “вялікая місія пісьмен- ніка - быць не столькі выразнікам грамадскай думкі, колькі яе арганізатарам”. Не тым арганізатарам, што мітусіцца, кідаецца ад аднаго да другога, рух і шум вакол сябе ствараючы, а тым, хто імкнецца зрушыць, рассунуць рубяжы духоўнага зроку, свайго і сваіх сучаснікаў.
Уладзімір Някляеў належыць да апошніх. Усім, што зрабіў і робіць у паэзіі. Сваімі радкамі, якія сведчаць пра няспыннае жыццё душы. Жаданнем наблізіцца да ісціны. Высілкам, бо кожны раз трэба пераадольваць у сабе - найперш у сабе! - інерцыю звыклага (сёй-той зацята думае: традыцыйнага):
Прызнаць віну якой не варты ты, —
Адчэпка толькі для суда людскога...
Калі душа, як за сцяной астрога,
І сочыш ты за ёй, як вартавы, —
Не абвяшчай: я вінаваты ў тым,
Што ёсць мана, што пыл яе і дым
Твар праўды захінае, як аблога.
Не словамі, а справай пачынай:
Астрог паруш - і ў сэрцы паламай
Нож асцярогі, зброю вартавога.
“Калі душа, як за сцяной астрога...” - вось найвялікшая трывога паэта. І найвялікшы яго клопат. Кожны стварае сябе сам. Кожны. І ён, паэт. Уладзімір Някляеў. Але ён - і ў жыцці, і ў слове - змагаецца не адно за сябе. Ён змагаецца за чалавека. За Чалавека ў чалавеку. Тым паэт і значны».
Вось і Алесь Бадак прыкмячаў пазней ужо не ў паэзіі Някляева - у яго асобе, мабыць, найістотную рысу: «Знаходзячыся навідавоку, ён у той жа час трымаецца наводдаль ад усіх і ўсяго. Ці - над усім. [...]
Яго іранічная ўсмешка - гэта ўсмешка чалавека, які няхай сабе далёка не першы - даўно прыйшоў да высновы, што жыццё, з усёй мітуснёй, усімі прабле- мамі, драмамі і трагедыямі, - гэта гульня, і таму ставіцца да яго трэба адпаведна.
Часам здаецца, што і свае вершы Уладзімір Някляеў піша як бы гуляючы, пакручваючы калейдаскоп з рознакаляровымі шкельцамі-словамі [...].
Яшчэ на пачатку сваёй творчасці, спасцігнуўшы адну з самых важных таямніц паэзіі - як знайсці шлях да папулярнасці, - Ул. Някляеў не згубіў гэты шлях і сёння. Ён ніколі не прыкідваўся, што піша для сябе, што ён абыякавы да таго, які рэзананс выкліча ў шырокага чытача яго кожная новая кніга, і нават у нашых сённяшніх умовах дамагаецца, здавалася б, немагчымага - чытацкага “голаду на Някляева”».
Трэба дадаць, што прыкладна ў гэты ж самы час Някляеў актыўна працуе ў песенным жанры - музыку на яго вершы пішуць вядучыя беларускія кампазітары: Уладзімір Буднік, Яўген Глебаў, Эдуард Зарыцкі, Леанід Захлеўны, Валерый Іваноў, Ігар Лучанок, Васіль Раінчык. Някляеў супрацоўнічае таксама з найвядомейшымі беларускімі ансамблямі: з «Песнярамі» (разам з калектывам Уладзіміра Мулявіна ён стварыў праграму «Вольніца»), «Сябрамі», «Чараўніцамі»; ансамбль «Верасы» дык наогул запісаў некалькі альбомаў на някляеўскія вершы. Колькі ж было напісана тых песень, Някляеў ніколі не лічыў - можа, паўтысячы, а можа, болей. «Не скажу, што ўсе яны - шэдэўры, - прызнаецца ён шчыра. - Далёка не ўсе. Здаралася, я падхалтурваў, папросту зарабляў грошы. Пісаў на замову... Для паэта гэта быў адзін са спосабаў заробку. Як, скажам, для мастака - намаляваць ці выляпіць Леніна. На выставе ў Менску той мастак - авангардыст, а недзе ў Доме культуры калгаса “Шлях да камунізму” вісіць намаляваны ім партрэт нейкага правадыра. Бо авангардызмам сям’ю не пракорміш.
У гэтым накірунку асабліва ўдарнымі тэмпамі працавалі мы з Ігарам Міхайла- вічам Лучанком. І пра медыкаў пісалі, і пра міліцыянтаў, і пра пажарнікаў - пра ўсіх. Ну, каб ніхто не крыўдаваў...»
Дарэчы, сам Ігар Лучанок скажа пра Някляева дый пра напісаную разам з ім песню «Світанак»: «Ніколі б не праспявалася, не прагучала пад нябёсамі ні гэтая песня, ні многія-многія іншыя, што ўвайшлі ў народ, сталі часцінай яго жыцця, калі б не было ў нашай сённяшняй культуры бліскучага паэта Уладзіміра Някляева. Неяк ён сказаў быў, што працуе ў жанры песні выпадкова, ды наўрад ці гэта так. Ім напісаныя выдатныя вершы і паэмы, але ў кожнай хаце спяваюць на свяце “Гуляць дык гуляць!” і выпадкова такое не здараецца. Людзей можна падмануць чым заўгодна: законамі, газетнымі артыкуламі, тэлевізійнымі праграмамі, толькі нікога не падманеш песняю. Песню або спяваюць, або не, і для таго, каб яна заспявалася, ой колькі душы і сэрца, колькі таленту трэба ўкласці ў кожны гук, у кожнае слова.
Уладзіміру Някляеву ўдавалася і ўдаецца здзяйсняць гэты цуд, талент у яго ад Бога, душа і сэрца - ад бацькоў, ад роднай зямлі [...]».
Таксама і Генадзь Бураўкін гаварыў: «Някляеў - паэт вельмі яркі і арыгінальны.
Гэта відно ў тым ліку ў ягоных песнях. Я даўно лічу, што сярод паэтаў, якія пішуць вершы для песень, нумар адзін - Уладзімір Някляеў. Я перакананы ў гэтым яшчэ з тых часоў, калі музыку на яго вершы толькі пачыналі пісаць Ігар Лучанок, Васіль Раінчык, Валерый Іваноў... На жаль, цяпер стала звычайнаю справа, калі не аб’яўляюць, хто аўтар, дый і сам часам не цікавішся гэтым - проста слухаеш песню. Дык вось многія песні, якія мяне закраналі, якія заставаліся ў маёй душы, былі напісаны якраз на вершы Уладзіміра Някляева. Той жа “Світанак” на музыку Ігара Лучанка - у ім не толькі добрая мелодыя, а і вельмі душэўны, паэтычны настрой, які быў закладзены ў вершы Някляева. І тое, што ён рабіў пасля, таксама было выдатна, з абсалютна дакладным адчуваннем патрабаванняў песеннай творчасці. Гэта было не толькі паэтычна - гэта яшчэ і гучала. І цяпер мне не абавязкова чуць у эфіры ці са сцэны, што Някляеў - аўтар той ці іншай песні, - яго вершы я ўгадваю адразу, бо ведаю яго інтанацыі. Някляеў - паэт вельмі самабытны».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: