Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
І вось, увайшоўшы, я ўбачыў, што дзверы ў ванны пакой адчынены, а ў ванне ляжыць Уладзімір Караткевіч. Праўда, ляжаў ён апрануты і сухі, трымаючы ў руках трубку ад душа і спрабуючы выклікаць «хуткую дапамогу»:
- “Хуткая”. “Хуткая”. Гэта “хуткая”? Я болей не магу з гэтымі п’янтосамі жыць! Забярыце мяне адсюль! Зратуйце.
Бачачы, што гаспадар кватэры таксама ўжо ніякі, і выпіць мне тут ні з кім не выпадае, кажу Караткевічу:
- Уладзімір Сямёнавіч, я - “хуткая дапамога”.
- А на табе крыж ёсць? - раптам пытае Караткевіч.
Крыжыка на мне не было.
- Няма на мне крыжа.
- Дык якая ж ты “хуткая дапамога”?
- Без крыжа, але “хуткая”. Ці ў вас ёсць хутчэйшая за “хуткую”?..
“Хутчэйшай” не было. Урэшце пераканаў яго неяк, мы абняліся і выйшлі на вуліцу. Сеўшы ў таксоўку, Караткевіч сказаў:
- Паедзем дахаты!
Аднак недзе пасярэдзіне дарогі перадумаў:
- Не. А чаго дахаты? Паедзем да мяне на лецішча!
Я, шчыра кажучы, не ведаў - можа, лецішча ў Караткевіча недзе і ёсць, але дзе? Ні разу не чуў пра яго. Можа, думаю, недзе пад Оршай? Тым не менш згаджаюся:
- Паехалі.
А ў той час таксі каштавала не так, як цяпер - ездзіць можна было. У мяне ж з сабой было рублёў сорак, за гэтыя грошы можна было ажно да Вільні даехаць. Я толькі спытаў:
- Куды ехаць?
- На Магілёўскую шашу.
У тым баку знаходзіўся Дом творчасці “Каралішчавічы”. Едзем, а Уладзімір Сямёнавіч распавядае:
- Мы зараз прыедзем, у мяне там такое лецішча! Ты не ўяўляеш, якое лецішча! Не ведаеш, які там цуд! Нават не прысніш, як там прыўкрасна! А самае наўпрыкраснае там тое, што пад вокны гарою насыпаліся з дубоў залатыя жалуды!
Так тваю растак, думаю я, можа, жалуды і насыпаліся, але ж вясна! І асцярожна заўважаю:
- Пара ж года нібыта.
Ён у адказ:
- Дык яшчэ ў тым годзе насыпаліся. І такія жалуды, што мадзеюць і мадзеюць! Нічога з імі не робіцца.
Так мы даехалі да “Каралішчавічаў”. Разважаю: цяпер у Дом творчасці звернем, там вып’ем - і ўсё будзе добра, без жалудоў абыдземся. Але Караткевіч раптам кажа:
- Не, далей! Там налева! Бач мне, хітры знайшоўся!
Карацей кажучы, заехалі мы ў лес і пайшлі шукаць тое Караткевічава лецішча. Шукалі так: Уладзімір Сямёнавіч падыходзіў да якога-небудзь дрэва і казаў:
- Недзе тут. Чакай. Вось гэтая сасна, а за ёй.
Ну, а пасля вунь за тым клёнам. за тым касагорам. І ў чым заключаўся ўвесь фокус: ён не тое, што дурыў мяне - ён сапраўды шукаў сваё лецішча, якое стаіць сярод дубоў і пад вокнамі якога высяцца горы залатых жалудоў! Ён ужо ўвесь быў у гэтым толькі што прыдуманым ім сюжэце. Не вырываць жа Караткевіча з яго! Таму і хадзіў я ды гукаў:
- А можа, на гэты бок?.. Можа, на той?..
Пошукі лецішча працягваліся больш за гадзіну, пакуль таксіст, ходзячы за намі, не вытрымаў і не сказаў усё, што ён пра нас думае. Толькі тады павярнулі дадому.
- Нічога, іншым разам знойдзем, - супакоіў мяне Караткевіч.
Неаднойчы ўсе мы былі сведкамі такіх яго выдумак. І хоць разумелі, што Уладзімір Сямёнавіч зноў штосьці выдумляе, ніхто не працівіўся ягоным выдумкам. Гэта быў чалавек, які пастаянна тварыў - пісаць у такім стане ён не мог, таму й пачынаў нешта вынаходзіць, каб весялей жылося. Ёсць людзі, якія, выпіўшы, робяцца агрэсіўнымі ці проста спяць, ад Караткевіча ж дабрыня ішла хвалямі, адна за адной. Гэта быў фантан дабрыні, фантазіі. Такой дабрыні, што ты раптам разумеў, што для Караткевіча ты не абы хто, ты - дарагі для яго чалавек, і ён хоча падзяліцца з табой тым, што сам мае. Быць побач з ім, знаходзіцца ў яго аўры цягнула пастаянна. Гэта, можа, не надта адпаведнае слова - чалавекалюбівы, але Караткевіч быў менавіта чалавекалюбівым, гэта праўда».
Між іншым, у рамане Някляева «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» цытуюцца вершы некаторых паэтаў (Р. Барадуліна, А. Вярцінскага) і як бы адным-двума штрыхамі накіданы іх вобразы, але ўсё ж з найбольшай любоўю выпісаны вобраз Караткевіча. Ён нават (што у някляеўскай прозе рэдкасць) партрэтны:
«Павярнуўшыся, я блізка, твар у твар, убачыў дзецюка з русявымі, што хваляй спадалі на лоб, валасамі і з гэткімі ж мякка-насмешлівымі, як і голас, вачыма, якія, пры ўсёй мяккасці позірку, нечакана здзіўлялі, нават насцярожвалі тым, што былі рознакаляровыя: правае вока - шэра-зялёнае, а левае - светла-карычневае, арэхавае, якое глядзела да таго ж паўз цябе, нібы трохі косячы. [.]
- Ды што вы перапудзіліся! - прайшоўшы да стала, за якім сядзелі запалоханыя кансультанты, паставіў перад імі пляшку гарэлкі рознаколеравокі дзяцюк. - Гэта ж Палкоўнік! [.]
Па скон жыцця Кім застаўся дысідэнтам, легендай Менска, насамрэч вольным, хоць і двойчы адсядзелым, гараджанінам, якому ў кабінеце літкансультантаў Саюза пісьменнікаў працягнуў руку дзяцюк з рознакаляровымі вачыма:
- Караткевіч. Уладзімір.
З рэдкай, нават выключнай для ягонага з’едліва-нахабнага характару павагай Палкоўнік паціснуў працягнутую яму руку. Уладзімір Караткевіч яшчэ не быў легендай, да легенды далёка было, але Палкоўнік нібы наперад ведаў, каму руку паціскае».
«ЗНАМЁНКА»
Вярнуўшыся з Масквы, Някляеў працуе ў маладзёжнай газеце «Знамя юности». Спачатку карэспандэнтам, затым літкансультантам, кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Радуга». Разам з журналістамі В. Ледзеневым, В. Холадам і эканамістам О. Наважылавым ён засноўвае ў «Знамёнцы» аддзел сатыры і гумару «Пятница», які ў тыя часы карыстаўся надзвычай вялікай папулярнасцю і дзе, дарэчы, друкаваліся гумарэсакі самога Някляева.
Віктар Ледзенеў пазней прыгадваў: «Пад сярэдзіну 60-х мы з Някляевым згубілі адзін аднаго. Ён скончыў свой тэхнікум сувязі, паехаў на Далёкі Усход, на Поўнач. Я апынуўся ў Паўднёва-Усходняй Азіі - на в’етнамскай вайне. Вярнуўшыся ў Менск, прафесійна заняўся журналістыкай. Валодзя паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве - і нечакана, як і ў пачатку 60-х, зноў аб’явіўся ў пачатку 70-х. Яму было ўжо не пятнаццаць, а дваццаць пяць - і ён патэлефанаваў мне, шукаючы працу. Я працаваў тады ў рэдакцыі газеты “Знамя юности” разам з Валерыем Холадам, у якога былі добрыя адносіны з галоўным рэдактарам, і па нашых рэкамендацыях Някляеў прынялі ў штат рэдакцыі».
Сам Някляеў распавядаў пра гэты перыяд свайго жыцця: «По нынешним понятиям я был журналистом “жёлтой прессы”. Я писал о кроликах, о куропатках, о каких-то спектаклях, музыке, обо всём, только чтобы меня где угодно напечатали и заплатили гонорар». Хоць гэта, вядома, перабольшванне, якое выглядае нават як самаабгавор, бо ніяк не аднясеш да «жоўтай» прэсы ні тэатральныя рэцэнзіі Някляева, ні ягоную пластычную замалёўку пра тое, як артыст Белдзяжфілармоніі Рыгор Пятрэнка чытае аповесць «Стары і мора» Хемінгуэя, ні - што зусім нечакана - напісаныя з валоданнем прафесіі музыказнаўцы нарысы пра творчасць кампазітараў Рыгора Суруса і Хведара Пыталева. Па старонках шмат якіх тагачасных перыядычных выданняў (а Някляеў распавядаў пра літатаруру, музыку, мастацтва яшчэ і па радыё, і на тэлебачанні) рассыпаныя яго арыгінальныя эсэ, прысвечаныя Х.-К. Андэрсену, А. Астроўскаму, М. Багдановічу, Р. Барадуліну, Я. Баратынскаму, В. Біянкі, Я. Глебаву, Г. Гейнэ, У. Маякоўскаму, П. Панчанку, М. Прышвіну, А. Пушкіну ды іншым. Вось урыўкі толькі з некаторых з іх.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: