Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі

Тут можно читать онлайн Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - бесплатно полную версию книги (целиком) без сокращений. Жанр: Биографии и Мемуары, год 0101. Здесь Вы можете читать полную версию (весь текст) онлайн без регистрации и SMS на сайте лучшей интернет библиотеки ЛибКинг или прочесть краткое содержание (суть), предисловие и аннотацию. Так же сможете купить и скачать торрент в электронном формате fb2, найти и слушать аудиокнигу на русском языке или узнать сколько частей в серии и всего страниц в публикации. Читателям доступно смотреть обложку, картинки, описание и отзывы (комментарии) о произведении.
  • Название:
    Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
  • Автор:
  • Жанр:
  • Издательство:
    неизвестно
  • Год:
    0101
  • ISBN:
    нет данных
  • Рейтинг:
    5/5. Голосов: 11
  • Избранное:
    Добавить в избранное
  • Отзывы:
  • Ваша оценка:
    • 100
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - описание и краткое содержание, автор Сяргей Шапран, читайте бесплатно онлайн на сайте электронной библиотеки LibKing.Ru

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)

Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать книгу онлайн бесплатно, автор Сяргей Шапран
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Някляеў гэтак тлумачыў, чаму не змог, не стаў пісаць па-руску: «Этому есть очень простое объяснение: я не знаю русского языка так, чтобы писать на нём стихи. Потому что если рассматривать язык не только как коммуникативное средство, а как материал, как инструмент - да как угодно! - как единственную возможность вообще осмыслить всё, что происходит в этом мире и в тебе, иного способа мышления, чем через родной язык, нет... Чтобы сохранялись эмоция, энергетика, надо знать не эти пять-шесть сотен слов, которые мы используем с тобой во время разговора, а помнить все те слова, которые постигал в детстве. Это так называемый пассивный лексический запас - сто тысяч слов, которые есть в словаре! Поэтому когда пишешь на том языке, который, вроде бы, знаешь (а в моём случае - на русском), вдруг тупо упираешься в невозможность точно передать свои эмоции, ощущения, интонации - всё то, что и является искусством. В результате лезешь в словари. Но пока ищешь это слово, эмоция уходит».

Праўда, іншым разам усё ж прызнаў, што пісаць мог бы і па-руску, але перашкодай была метафізічная праблема: «Я дастаткова добра ведаю расейскую мову, каб напісаць па-расейску верш. Але прысьніць верш па-расейску я не магу».

Тым не менш першая кніга Някляева ледзьве не выйшла на рускай мове - яна ўжо была падрыхтаваная да друку ў маскоўскім выдавецтве «Молодая гвардия», што ўсіх здзівіла, «бо ў той час, каб выдаць кнігу, а тым больш першую, трэба было выстаяць у чарзе з дзясятак гадоў». Аўтарам прадмовы да кнігі быў Рыгор Бурадулін, які сведчыў: «Некалі я напісаў прадмову да ягонай першай кнігі. Кніга была па-руску - і я прарочыў рускаму, народжанаму ў Беларусі Паэту вялікую будучыню». Аднак «рускі, народжаы ў Беларусі Паэт», нечакана для ўсіх рукапіс забраў. «Там на мяне глядзелі, як на хворага, - прыгадваў ён. - Паэт Вадзім Кузняцоў, які працаваў у выдавецтве “Молодая гвардия” загадчыкам аддзела паэзіі і які пазней стаў маім перакладчыкам, наўпрост спытаў: “Ты ідыёт?..” Я адказаў, што я не ідыёт, а беларускі паэт, на што ён заўважыў, што гэта, мусібыць, адно і тое. Але сарказм ягоны мяне не пахіснуў, бо ўва мне сядзела адно: калі ўжо я беларускі паэт, дык першая кніга абавязкова павінна быць беларуская».

У гэты ж самы час у Мінску, у выдавецтве «Мастацкая літаратура» Някляеву паабяцалі выдаць яго беларускую кнігу. «Але вялікая будучыня - і тым самым маё прароцтва - не адмянілася [.], - пісаў Р. Барадулін. - Невялічкая рэчка Крэўлянка, на берагах якой прайшло маленства Паэта, перамагла ў ім магутную Волгу, на беразе якой нарадзіўся ягоны бацька. Гэта, як і ўсё ў Някляеве, амаль неверагодна, але здараюцца ў свеце, дзякуй Богу, дзіўныя, неверагодныя рэчы.

Мы займелі ў айчыннай літаратуры выключнага творцу».

Сам жа Някляеў распавядаў пра той свой незвычайны па мерках і сённяшняга часу дэмарш: «У выбары я не вагаўся: першая кніга павінна быць беларускай. Бо пра карані, пра Крэва.

Прыехаў з Масквы ў Менск падпісваць дамову, а мне паказалі адмоўную (так званую закрытую) рэцэнзію. На чатырох аркушах. Зваротная старонка апошняга ар куша была ў плямінах ад сала, са слядамі нажа - і пахла цыбуляй. Нейкія людзі ў выдавецтве пілі, закусвалі, пасцяліўшы на рэдакцыйным стале газету, пад якую падклалі, што пад руку патрапіла, каб стол не парэзаць.

Паэзія тады ўяўлялася мне храмам - і гэта было, як лаянка ў храме. Не сама рэцэнзія, якую, як пасля прызнаўся яе аўтар, яго змусілі напісаць, а тое, як абышліся з ёй, са мной і з самім храмам ягоныя служкі. Я быў гатовы ўзненавідзець усю беларускую літаратуру.»

«РЭЦЭНЗІЯ

на рукапіс зборніка вершаў “КРЫЛО” Уладзіміра НЯКЛЯЕВА

Знаёмства з рукапісам зборніка “Крыло” пакідае дваістае ўражанне. З аднаго боку, перад намі несумненна здольны чалавек, якому хочацца сказаць сваё слова ў паэзіі. Адчуваецца пэўнае тэхнічнае ўмельства, спроба разнастаіць тэматыку і рытміку сваіх твораў. З другога боку, зусім відавочная залежнасць ад гатовых узораў, карацей кажучы - літаратуршчына. Там, дзе аўтар у аснову твораў бярэ жыццёвыя ўражанні, атрымліваецца пераканаўча і запамінальна:

Ой, гуляла сцюжа ў полі

Ой гуляла.

Вечарэла. Цётка Поля

Песні нам спявала.

.Дзе трава-мурог,

Там мой сокал лёг.

Што ж лятаў ты, сокал,

Ад мяне далёка?..

(“Успаміны”)

Хораша, шчыра, натуральна. Мы выразна бачым жанчыну, што і праз столькі гадоў балюча перажывае сваю адзіноту, бачым, як “дагараў агонь у печы, трапятаў на столі”. Разумеем мы і канцоўку, хоць і не зусім зграбную:

А за вокнамі зіма ды зіма,

А над комінам, бы птушка якая,

Адзінота крылы доўгія прастае (выпроствае?).

Урэшце, радок можна выправіць. Бянтэжыць іншае - навошта было аўтару ставіць сябе і сваю каханую ў вельмі двухсэнсоўную сітуацыю:

Твае рукі. Твае плечы. Песні цёткі Полі.

І не час мне было цябе абдымаць...

Спроба “асучасніць” верш “свабодным” выяўленнем паводзін закаханых аказалася няўдалай, хадульнай. Балансіраванне на разнапланавых рэчах можа прыводзіць да пошласці, што і атрымалася. Тое ж самае можна сказаць і пра верш “Жартоўнае”:

Прыбягае ў лес Алеся

Па суботах да мяне.

Мы настроіліся на лірычны лад, на жартаўлівую нечаканаць (загаловак інтрыгуе!), і раптам - літаральна ў наступных радках! - чытаем такое:

Кажа - слухай, ведай - кажа,

Што за домам, што за лесам

Баюць людзі, піша прэса

Аб табе, як аб прапажы.

Мы сядаем піць чаі.

Вочы ў вочы, слова ў слова,

І цячэ наша размова,

Нібы лесам ручаі.

Бесталковая па сэнсе...

Я кажу: кідай размову..

Што далей было ў тым лесе,

Нам вядома, больш нікому.

Жарт, мякка кажучы, тапорны, нягледзячы на ўсю шматзначнасць апошніх радкоў, “бесталковы па сэнсе”.

Зрывамі з прастаты ў хадульнасць пярэсціць пераважная большасць вершаў:

Шкадую мураша,

Расплюшчанага ботам.

Пад косамі траву

І дрэва пад пілою

Шкадую — аж раву

Звярынаю тугою.

(“Мне б мець душу, як сталь”)

Гэта - пазёрства чысцейшай вады. Калі ў прыведзеным выпадку яго можна лічыць у нейкай меры міжвольным (зробім скідку на нявопытнасць, на няўменне валодаць словам), то ў вершы “Вадэвіль у двух актах” - яно свядомае. У “першым акце” аўтар шырокім жэстам запрашае заходзіць да сябе ўсіх людзей - шчаслівых і самотных - разам разважыць радасць і бяду, бо сам чалавек ён шчыры. “верш скляпаў (і гэта без іроніі!). Неблагі. Не горшы з усіх маіх вершаў”.

У “другім акце” мы чытаем наступнае:

Стук у дзверы.

- Хто вы?

- Незнаёмы.

- Што вам трэба?

- Увогуле нічога.

- Ну тады ідзіце сабе з богам.

- Як жа так. Някляеў вы?

- Някляеў.

- Ведаеце хто я?

- Не ўяўляю.

- Я чытач, я верш у вас знайшоў.

Ці не зарана станавіцца ў позу мэтра, якому няма адбою ад чытачоў? Пачуццё меры і густу аўтару трэба развіваць і развіваць, каб не пісаць так:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать


Сяргей Шапран читать все книги автора по порядку

Сяргей Шапран - все книги автора в одном месте читать по порядку полные версии на сайте онлайн библиотеки LibKing.




Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі отзывы


Отзывы читателей о книге Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі, автор: Сяргей Шапран. Читайте комментарии и мнения людей о произведении.


Понравилась книга? Поделитесь впечатлениями - оставьте Ваш отзыв или расскажите друзьям

Напишите свой комментарий
x