Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
- А чаго стаім?
- Вас, Міхась Лявонавіч, чакаем.
- Дык я тут.
- Але ж не сабраліся.
- Я сабраўся, - кажа Стральцоў і дастае зубную шчотку і расчоску - усё сваё, што ён насіў з сабой.
- Чакайце. - разгубіўся я. - Ну, добра, няма ў Вас адзежы, абутку, але тое, што Вы тут напісалі, дзе яно?
- А чаму ты вырашыў, што я тут нешта напісаў?
- Усе сюды прыязджаюць, каб нешта напісаць.
- Тады, - кажа, - ты не зусім зразумеў, што ў нас тут адбывалася.
- А што, - пытаю, - адбывалася?
- А тое... Я для чаго з табой начамі не спаў, вершы геніяльных паэтаў чытаў - беларускіх, рускіх, французскіх? Каб паказаць табе, што ўсё ўжо напісана - не намагайся. Вазьмі з сабой зубную шчотку, расчоску, хадзі, дыхай свежым паветрам і чытай вершы, лепшыя за якія мы з табой наўрад ці напішам.
- Калі так, - кажу, - тады паехалі.
Калі мы сустрэліся са Стральцовым у Каралішчавічах наступным разам, ён ужо моцна выпіваў, што мяне дужа непакоіла. Калі б графаман які, дык няхай бы, але графаманы звычайна не п’юць. Ім няма калі, яны нішуць, пішуць, пішуць... А тут Стральцоў... Са Сцяпанам Гаўрусёвым на пару яны адзначалі святы жыцця. Кожны дзень - свята. Абодва ж таленавітыя, чэрці... Шкада. Дык я што прыду- маў? Аднойчы зачыніў Стральцова ў пакоі на ключ, каб не “святкаваў”, а пісаў. Са сталовай прынёс паесці, а ён у фортку насустрач мне прагаўкаў. Адзін толькі раз: “Гаў!..” І тым самым усё мне пра мяне сказаў. Мяне на плямы пабіла - гэтак сорамна стала. Адамкнуў пакой і ключ на цвічок павесіў...
Пазней ён у так званы ЛТП патрапіў. Гэта была, па сутнасці, драма. Я пом- ніў пра ягонае “гаў!” і пастанавіў у лёс ягоны болей не лезці. Дасюль сябе за гэта дакараю. Ён быў старэйшы за мяне, я не быў ягоным сябрам, думаў: буду замінаць яму, ці некаму там замінаць... Пасля аказалася, што ездзіў да яго ў той ЛТП, вазіў яму нешта, найперш тытунь, бо Стральцоў зацята смаліў, адзін Леанід Дранько-Майсюк. Яшчэ Ала Сямёнава... І болей ніхто. Ніводны з тых, хто пры жыцці і па смерці называў сябе ягоным сябрам, у той найсмутны для Стральцова час да яго не зазірнуў. Кнігі пісалі - не было калі.
Між іншым, у яго была шыкоўная бібліятэка - у ёй не было нічога выпад- ковага, ніякага “смецця”. З гэтай бібліятэкі Стральцоў падараваў мне “Толковый словарь живаго великорусского языка” Даля. Увесь расцярэблены, ён і цяпер у мяне ёсць - чатыры тамы. Мы доўга сядзелі з Міхасём Лявонавічам, гартаючы гэты слоўнік, і ён паказаў мне процьму слоў, якія захаваліся на сённяшні дзень толькі ў беларускай мове, у рускай іх нямашака. Ці ёсць, але не ўжываюцца. Значыць, ці сам Даль, ці карэспандэнты ягоныя збіралі гэтыя словы на нашай, беларускай зямлі. І Стральцоў, кажучы пра гэта, дужа засмучаўся, што ў дужках не пазначана ў слоўніку: “беларускае”. І прапаноўваў слоўнік перавыдаць у адпаведнасці, як ён казаў, са статусам акадэмічнага выдання. «Павінна, - казаў ён, - павінна быць у дужках: “беларускае”, “беларускае”.» Але з беларускім - у дужках і без дужак - і сёння кепскавата. Нават у Беларусі няма ў беларускага адпаведнага статусу.
Але ў Міхася Стральцова статус ёсць. І аўтарытэт. Не толькі літаратурны, але і маральны. Ён адзін з нямногіх - гэтаксама, як Караткевіч, - каго няма ў чым папракнуць. Не ў побыце, не ў тым, што выпівалі, а ў творча-чалавечым, калі можна гэтак сказаць, жыцці, якое яны пражылі бездакорна. Гэта вызначальныя постаці ў нашай літаратуры. Знакавыя».
***
Міхасю Стральцову
Восень. Сівізна ды пазалота.
Веерам раскінецца лістота.
Змеценая ветрам да акна.
Адзінота, друг мой, адзінота.
Налівай віна.
Сядзем. Памаўчым ды пагаворым.
Дзякуй Богу тут ніхто не хворы
І няма пытання: піць ці не?
Апрыёры, друг мой, апрыёры:
Ісціна ў віне.
Хораша сядзім. І п’ём са смакам.
За сцяной сусветнага барака
Вые недарэзаны сабака
У глухія, шэрыя палі.
А на шклянках - знакі задыяка,
Вершы па кутах - хоць печ палі.
Будзь.
Як той казаў:
Хай скажуць дзякуй нам, што мы пілі.
1986
І зноў з Някляева: «- У нечым знакавым сталася для мяне і пахаванне Міхася Стральцова. Менавіта ў дзень развітання з ім Генадзь Бураўкін і Рыгор Бара- дулін узялі з мяне слова, што я ўсё зраблю, каб часопіс “Крыніца”, пра стварэнне якога ўжо ўсе ведалі, не патрапіў, як яны казалі, “у чужыя рукі”. Тады даволі багата было ахвочых узначаліць новае выданне - і мне не надта хацелася лезці ў кагал... Барадулін сказаў: “Лічы, што з намі Міхась, і мы ўтрох пастанавілі: трэба!” Супраць трох не папрэш... Мы яшчэ пагаварылі, што ды як, і я згадзіўся. “Клясціся, - сказаў, - не буду, але паспрабую зрабіць так, як мы тут, над гэтай магілай, дамовіліся”. Не ўсё, канечне, удалося, але спадзяюся, што за “Крыніцу” Стральцоў на мяне не наракае. Зрэшты, спаткаемся - скажа».
РЭДАКТАР
«Новы час, новыя павевы паэт Уладзімір Някляеў адчуў і чыста эмпірычна, і, так бы мовіць, арганізацыйна. Ён у 1987 годзе становіцца ініцыятарам стварэння маладзёжнага часопіса “Крыніца” і яго галоўным рэдактарам». Але часопісы ствараюцца не за адзін дзень: восенню 1986-га Някляева выклікалі ў Маскву ў ЦК камсамола, вясной 1987-га - у ЦК КПБ да тагачаснага першага сакратара Яфрэма Сакалова, урэшце новаму часопісу далі зялёнае святло. Някляеў тлу- мачыў на старонках першага нумара «Крыніцы», чаму ён узяўся за стварэнне новага часопіса. «Калі я пытаюся ў сваёй дачкі: “Што ты любіш больш за ўсё ў све- це?” - яна адказвае: “Усё, што ў свеце ёсць”.
Шчаслівая, яна пакуль не ведае, што можна ў гэтым свеце надта моцна нешта не любіць.
Вызнаючы любоў, я не баюся нянавісці: гэта жывыя рухі душы. Раўнадушша - мёртвае. Менавіта яно ператварае пачуцці ў звычкі, а ідэі - у догмы.
Я вельмі моцна не люблю звычкі і догмы, а таксама іх носьбітаў - людзей з адубелай душой і закасцянелымі мазгамі. Таму я з моладдзю і за моладзь. Як за надзею руху. Таму, узважыўшы ўсе “за” і “супраць”, я і прыйшоў працаваць у маладзёжны часопіс».
У архівах Саюза пісьменнікаў захавалася стэнаграма абмеркавання першых нумароў «Крыніцы». Адкрываючы 22 лістапада 1988 г. тое пашыранае паседжанне праўлення СП, першы сакратар Ніл Гілевіч казаў: «Справа ў тым, што пачаў выходзіць новы часопіс, які, як той асілак, расце не па днях, а па гадзінах у сэнсе тыражу, вядомасці. Наш агульны клопат, каб гэты часопіс паставіць на службу нашай літаратуры, культуры, выхаванню моладзі. Часопіс “Крыніца” пачаў жыць. І гэтую сваю місію выконвае. І нам трэба паспрыяць, каб гэтую місію выконваў ён яшчэ лепш». З уступным словам выступіў тады галоўны рэдактар «Крыніцы»: «Задача наша простая - быць часопісам моладзі і для моладзі. Як паказала практыка, у рэспубліцы не хапае перыядычных выданняў для моладзі і спецыяльных выданняў па музыцы і спорту. Вось і даводзіцца нам, як кажуць, і скакаць, і на дудзе граць. У нас справы не такія ўжо і дрэнныя. Мы атрымалі вынікі падпіскі на наступны год. Абодва наклады павялічыліся ў тры разы. Бе- ларускамоўнага выдання было 3 тысячы, а зараз 9 тысяч, рускамоўнага - са 100 тысяч павялічылася да 300. І гэта адлюстроўвае рэальнае становішча, якое існуе. Падпісаліся людзі, якія будуць і хочуць чытаць па-беларуску, падпісаліся без прынукі».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: