Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
РАЗВОДКА ПА-ЗАМЯТАЛІНСКУ
На думку Някляева, усё ж не Лукашэнка быў ініцыятарам “крымінальнай гісторыі” з “Крыніцай”, ціску на Саюз пісьменнікаў. «Была класічная разводка. Прычым развялі не адно прэзідэнта і старшыню Саюза пісьменнікаў, Някляева
з Лукашэнкам: развялі з усёй беларускай уладай усю нацыянальную культуру. І тое, што маем мы сёння, прынамсі, графаманы ды ашавуркі на месцы сапраўдных літаратараў - вынік той разводкі».
У гэтай сувязі Някляеў ужо неаднойчы прыгадваў фразу Лукашэнкі, якая была сказана ім падчас сустрэчы з Радай СП: «Калі вы не будзеце ўплываць на свайго прэзідэнта, на яго будуць уплываць іншыя». Някляеў дасюль упэўнены, што Лукашэнка прамаўляў гэта толькі для двух чалавек - Някляева і Замяталіна. «Ён уцягваў нас у барацьбу, у спаборніцтва за ўплыў - і якія тут могуць быць да яго прэтэнзіі? Ніякіх, бо гэта палітыка: падзяляй - і кіруй. А ўжо зможаш ты ці не здолееш нешта выгадаць з той палітыкі - твае праблемы. Ён сваё сказаў».
Але ўплыў з боку Някляева на Лукашэнку, відаць, усё-ткі быў, таму Замяталін і пачаў яго «цэментаваць». «Прычым падаючы ўсё так, нібы цэмент замешваецца не ім і не кім-небудзь яшчэ, а Лукашэнкам, - аналізаваў праз дзесяцігоддзе сітуацыю Някляеў. - Раптам я даведваюся, што ў КДБ - запыт на мяне з Савета бяспекі.
І той, хто мне пра гэта пад вялізным сакрэтам у патайным месцы паведамляе, яшчэ й пытаецца: “А хто ў нас, як ты думаеш, Савету бяспекі распараджэнні можа даваць?..” Потым я ў старшыні Дзяржкамдруку пытаюся, чаму ў мяне праверка за праверкай, адкуль вецер? - і ён у неба паказвае... А хто ў нас на небе?..
Мне не хапіла інфармацыі. Калі б я ведаў, што “на небе” не Лукашэнка, а Замяталін, я б дзейнічаў інакш. Як да свайго ад’езду за мяжу, так і пасля яго».
Між тым Някляеў упэўнены: у дачыненні і да беларускай літаратуры, і асабіста да яго Замяталін паводзіў сябе менавіта так, а не інакш абсалютна не выпадкова: «Как-то в одной из наших “приятельских” бесед, в которой Владимир Петрович Заметалин, как и во всём остальном, никогда не сознается, я спросил у него:
- Неужели вы действительно считаете существование Беларуси исключительно исторической ошибкой большевиков, а свою историческую миссию видите в том, чтобы эту ошибку исправить?
И Владимир Петрович Заметалин, поскольку президентом мы ещё не были названы антиподами, а оба были в безопасности и наедине, без паузы мне ответил:
- Да».
ДЫСІДЭНТ
Карлас Шэрман, у той час 1-ы віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, прыгадваў: «Улетку 1999 году да мяне ў ПЭН- цэнтар завітаў рэдкі госьць - Уладзімер Някляеў (калі бачу яго, прыгадваю крыху ўсьмешлівую мянушку, якую надала яму незабыўная Жэня Янішчыц, - Вальдэмар). [...]
Апошнім часам я бачыў Някляева выключна па тэлевізіі, - ён удзельнічаў у адрозных фэстывалях і базарах эстраднае песьні, якія фінансаваліся дзяржавай ды падаваліся як найвышэйшыя ды адзіна вартыя праявы культуры [...].
Адразу я ўважыў, што Някляева нібыта падмянілі, бо таленавіты паэт і аматар вясёлых прыгодаў быў засмучаны, быццам бы на душы лёг непамерны цяжар. Ён спытаў, ці можа пагаманіць са мною канфідэнцыйна [...]. Упершыню ў жыцьці ён прыйшоў параіцца, і гэта было крыху дзіўна, бо даверлівыя адносіны ён падтрымліваў пераважна ў сваім, тагачасным коле.Аднак я ўважліва слухаў яго і пачуў першую вэрсію (бо потым нечакана ўзьніклі іншыя) пра тое, што пад тыя дні здарылася зь ім. На яго, маўляў, наўмысна наслалі правяральшчыкаў, і яны мелі за мэту найменш пасадзіць, а пэўныя асобы маглі нават “заказаць” яго [...].
Мо памылкова, але мне падалося, што Някляеў крыху перабольшваў. Навошта забіваць, калі нямашака ні сапраўднае патрэбы, ні рэальнай матывацыі? [...].
Знішчыць сучаснага паэта - задача вельмі простая: яна дасягаецца забаронаю на публічнасьць, калі чалавек ёсьць, а нібыта яго няма. Гэта - бальшавіцкі вопыт. Апрача таго, наіўна было думаць, што нядобры палкоўнік не выконваў загады найвышэйшых асобаў.
Таксама нельга было ня ведаць, што на кожнага чалавека з бліжняга дый ня надта блізкага кола вяліся дасье і пошук кампрамату на ўсялякі выпадак, і гэта ўжо тады сталася агульнавядомым і нават было агучана афіцыйна. Іншая справа, ці трэба ўваходзіць у заганае кола, зь якога проста так ня выйсьці, і адтуль трэба весьці адлік часу бедам, і вінаваціць мусіш сябе, бо паэту наканавана толькі паэтава, а намэнклятурныя гульні гуляюцца выключна ў адныя вароты.
Упэўніцца ў слушнасьці ягоных меркаваньняў і аргумэнтаў было ня толькі абсалютна немажліва, але і наагул бязглузда, бессэнсоўна. Я давёў яму, што калі справы насамрэч складваліся такім чынам, рэальна ацэніўшы абставіны, дык трэба хоць на час з’ехаць з краіны, пабыць недзе ды паглядзець, як будуць разьвівацца падзеі, але я настойваў на тым, што ён папярэдне мусіў даведацца, ці сапраўды надумалі пазбавіцца ад яго, альбо гэта шараговы блеф.
Паэт паведаміў, што надта высокі прыяцель пацьвердзіў інфармацыю, і ён яму цалкам давярае».
6 чэрвеня 1999 г. Някляеў выехаў за мяжу. 8 чэрвеня ў газеце «Народная воля» з’явіўся ягоны, згаданы вышэй, артыкул «Антиподы и эфиопы» - пра ролю віцэ- прэм’ера Замяталіна ў лёсе СБП, рэдакцый беларускіх выданняў і ў асабістым лёсе аўтара артыкула. Газета «Свободные новости» пісала ў гэтай сувязі:
«Публичные откровения становятся излюбленным приёмом отечественных светил от политики, литературы, бизнеса и пр. Критическая масса накопленных обид приводит к закономерному результату: не доверяя в индивидуальном порядке практически никому, люди апеллируют к общественному мнению. Газетные страницы негосударственных изданий постепенно превращаются в единственный полигон для выражения крайней формы протеста. [...]
Послание вице-премьеру Заметалину, курирующему вопросы культуры, [...] зрело достаточно долго, - если судить по глубине исторического экскурса. Сам факт касания непотопляемого идеолога свидетельствует о том, что планка идеологического терпения оказалась неберущейся даже для видавшего виды комсомольского пропагандиста и склонного к компромиссам поэта-песенника.
По сути, до этого лаврами нарушителей официального спокойствия заочно были “награждены” Быков, Бородулин да Гилевич. Намедни список нелояльных по отношению к власти пополнил и сам председатель в массе своей однородного объединения. То, что тестирование на профпригодность может оказаться архисложным, можно не сомневаться. Равно как и то, что отношения с Центром испорчены всерьёз и надолго. Каплей, переполнившей чашу терпения, оказалась встреча президента с творческой интеллигенцией.
Официальные СМИ подали событие как акт полного соития на творческой ниве. Демтечения обозвали интеллигентов коллаборационистами и фактически продажными элементами, Некляев не согласился ни с теми, ни с другими, что и нашло своё отражение в последнем адресном послании на имя человека, который, по мнению Некляева, на дух не переносит всё белорусское. Но, как правило, оправдания воспринимаются с трудом, и положение шефа белорусских литераторов так и осталось в положении “меж двух огней”. Сразу же после публикации скандально-обличительной статьи в среде разномастной интеллигенции пошёл гулять слух о якобы уже решённом вопросе эмиграции Владимира Некляева за пределы страны, в частности, в США. Причина не конкретизировалась, но мотивы как бы и без того лежали на поверхности. Подтвердить или опровергнуть народные домыслы оказалось непросто, поскольку Владимир Прокопович воспользовался правом на законный отдых и покинул пределы Минска».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: