Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
В ответ на всё это могу сказать одно: если бы такая проверка пришла с таким заданием в редакцию любого другого журнала, итог наверняка был бы точно таким же. Главное ведь для сегодняшней власти - цель. Пути её достижения не имеют значения.
Вот почему в основе всего случившегося следует видеть прежде всего продолжение линии части президентского окружения на подавление любых проявлений национального самосознания, а причину эмиграции Владимира Некляева - не в финансовых злоупотреблениях, а в том, что быть поэтом в этой стране становится всё труднее. Легче быть пиитом, воспевающим власть. [...]
Можно припомнить ещё и заявление группы белорусских писателей против союза с Россией, и резкое неприятие большинством писателей попыток объединения нашего Союза с одним из российских, известным своим стремлением к великодержавности. И в такой ситуации Владимиру Некляеву действительно приходилось лавировать, и он наверняка всякий раз пытался найти золотую середину, чтобы и Союз писателей сохранить, и не потерять уважение тех действительно авторитетных коллег по цеху, которые благословили его на председательское кресло.
Да не так просто это оказалось. Не выдержал, высказал в прессе всё, что он думает. И был вынужден бежать. Не от Уголовного кодекса - за это в другой ситуации и при иной власти он наверянка смог бы ответить. Бежал от тех, кто готов убить его морально. А это иногда пострашнее смерти физической бывает. Особенно - для поэта».
«Наша Ніва»: «Уладзімер Някляеў не вярнуўся ў Беларусь. Апошнія надзеі “дзяржаўнай” інтэлігенцыі на перавыхаваньне прэзыдэнта разьвейваюцца. Улада застаецца пры сваім імкненьні выправіць “гістарычную памылку бальшавікоў” і ліквідаваць беларускае пытаньне. Дзяржаўная інтэлігенцыя застаецца перад выбарам: устаць разам з усім народам ці працягваць удаваць вялікую хітрасьць, трымаючы хвігу ў кішэні.
Эміграцыя Някляева, дэкляраваны крах спробаў недалучанага чалавека “цярпець уладу моўчкі”, можа стаць вялікай справай для Беларусі, для дасягненьня нацыянальнага адзінства. Гэта знакавы ўчынак [...]. Выходзіць, ніякі чалавек ня можа больш трываць. Лепш ужо няволя, лепш эміграцыя, чым маўчаньне.
Саюзу пісьменьнікаў Някляеў дае адзіны шанец ператварыцца з савецкага бюракратычнага фантому, зь якім ужо даўно ніхто ня лічыцца і якога ніхто не заўважае, у нешта сапраўднае, з прынцыпамі і пазыцыяй. [...]
Валянцін Акудовіч, сябар рэдакцыі “Крыніцы”, пацьвярджае: “Някляеў, як ніхто, умее трымаць паўзу”. Карэспандэнт “Белорусской газеты” Сямён Букчын абураецца ў слухаўку: “Нічога ня ведаю. Я вам не літсакратар Някляева, я не затым у Варшаве”. Віктар Шніп, які працаваў адказным сакратаром “ЛіМу” і за Някляева, усьміхаецца ў вусы: “Някляеў паехаў па Нобэлеўскую прэмію. Шымборская не атрымала, польская паэтка не атрымала ж гэтую прэмію”.
“У беларускай літаратуры была адна энігма - Максім Танк. Мас-мэдыя за тыдзень зьляпілі другую.
Згадваюцца даўнія кадры з БТ: калі Лукашэнка ўрачыста адкрываў Тэатар эстрады, ён абыходзіў прысутную “творчую інтэлігенцыю”, вітаючы і ціснучы рукі. Падышоў і да Някляева. Той застаўся стаяць рукі ў кішэнях. Лукашэнку скрывіла».
«Свободные новости»: «Можно ли обвинять Некляева в том, что свободу он поставил выше ореола мученика? Пугает, пожалуй, то, что политический исход из Беларуси становится приметой времени. Вчерашний лауреат госпремии стал первым “культурным перебежчиком”, попросившим убежища на Западе. И сие при том, что до этого Некляев сознательно избегал политических баталий и слыл едва ли не олицетворением лояльности по отношению к власти. [...]
Коллеги по цеху поступок Некляева восприняли неоднозначно.
Анатолий Козлович [...] констатирует:
- Некляев поставил себя в ситуацию, из которой было два выхода: или сотрудничать с режимом, или бежать. Люди творческой профессии - писатели, журналисты, художники, - прежде чем идти даже на минимальный контакт с властью, должны крепко обдумать своё решение. Когда Некляева избирали председателем союза, все завуалированно - не прямо - говорили о том, что это человек “гнуткі”, контактный, лояльный, способный обеспечить хорошие отношения Союза с Лукашенко, власти с интеллигенцией. Однако сами серьёзные люди от “хлебного места” отказались категорически. [...]
Геннадий Буравкин, фактически уговоривший литературную братию поддержать кандидатуру Некляева, [...] предполагает, что заявление Некляева является эмоциональным взрывом, поскольку никогда подобная вероятность ранее не обсуждалась. “Я люблю Володю как человека, поэта”. И не исключено, что ход делу “об эмиграции” дают не друзья, а враги. Таково приватное мнение Геннадия Буравкина».
«Рэгіянальная газета»: «Смаргонь у лёгкім здранцвенні. Ураджэнец Крэва, “галоўны пісьменнік” краіны Уладзімір Някляеў заявіў у Варшаве, што вырашыў застацца ў Польшчы. Мы звязаліся па тэлефоне з першым беларускім эмігрантам, які атрымаў пасля 1996 года палітычнае прыстанішча ў Польшчы, Янкам Чурыловічам, журналістам і сёлетнім студэнтам-выпускніком факультэта эканомікі Варшаўскага ўніверсітэта.
Янка Чурыловіч пацвердзіў інфармацыю аб Някляеве [...]: - Гэта так. Новае тут тое, што Някляеў ніколі, па вялікім рахунку, не прыналежаў да апазіцыі. Польскія ўлады стаяць перад праблемай, ці даваць прыстанішча не толькі прадстаўнікам апазіцыі, але і людзям больш талерантным да афіцыйных уладаў.
- У першапачатковай інфармацыі не гаварылася прама аб тым, што Някляеў просіць прытулыку. Кажуць толькі пра нежаданне вяртацца ў Беларусь.
- А як не вяртацца? У такім разе можа наступіць экстрадыцыя. У Польшчы нельга жыць без дазволу на працу, па беларускіх паперах...»
«Trybuna»: «Уладзімір Някляеў тры тыдні таму ўцёк з Беларусі ў Польшчу. Да сённяшняга дня знаходзіцца ў нашай краіне, чакаючы дапамогі польскай улады. Гэта чарговая асоба, якая хаваецца за мяжой ад помсты Лукашэнкі.
Някляеў не з’яўляецца шараговай асобай - гэта вядомы беларускі паэт, які спачатку года кіруе Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Доўгі час ён спрабаваў паяднаць інтарэсы культуры і незалежнасці сваёй краіны з палітыкай мясцовага рэжыму. У апазіцыі ён не ўдзельнічаў, нават пазбягаў палітыкі. Але ўрэшце трыванне скончылася. [...]
Не жадаючы быць чарговым вязнем беларускага прэзідэнта, ён вырашыў шукаць паратунку за мяжой».
«Ніва»: «Да гэтага часу Уладзімір Някляеў быў ці не адзіным беларускім паэтам, вершы якога вядомыя сваёй літаратурнай вартасцю, які спрабаваў паразумецца з існуючай на Беларусі ўладай. Ён удзельнічаў у рознага кшталту афіцыйных культурных мерапрыемствах, выступаў у прэзідэнцкім “парламенце”. Абранне Някляева старшынёй пісьменніцкай арганізацыі ў не апошнюю чаргу было звязана са спадзяваннямі літаратараў на тое, што ён знойдзе кампраміс з рэжымам і не дапусціць да знішчэння Саюза пісьменнікаў.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: