Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Название:Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі
- Автор:
- Жанр:
- Издательство:неизвестно
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг:
- Избранное:Добавить в избранное
-
Отзывы:
-
Ваша оценка:
Сяргей Шапран - Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі краткое содержание
Сяргей ШАПРАН УЛАДЗІМНезавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі - читать онлайн бесплатно полную версию (весь текст целиком)
Интервал:
Закладка:
На днях разговаривал с ним по телефону и в очередной раз услышал подтверждение - как только он поправит здоровье физически и духовно (а это произойдёт в течение месяца), Владимир Прокопович вернётся домой. Ему предстоит ещё один курс лечения в Минске. Что же касается шумихи вокруг его имени, к которой он сам не имеет отношения, то выскажу своё мнение.
Хочу ещё раз подчеркнуть для особо ретивых с обеих сторон: Владимир Некляев никогда не искал политического убежища. Некляев же - не политик, он человек творческий, лирик, поэт. Полагаю, в некоторых циничных вопросах ему порой разобраться было непросто. Думаю, не без помощи коллег был создана и запущена ситуация по журналу “Крыніца”. К сожалению, не на высоте оказались и некоторые начальники, которые не разобрались в обстановке, а начали привычно рубить. Есть у нас ещё и бездушие, и формализм. Поэтому мне понятны мотивы, по которым Владимир Прокопович решил разобраться в некоторых возникших проблемах сам, без посторонней помощи - и лукавых друзей, и откровенных недоброжелателей, и подстрекателей. В итоге выяснилось, что вся эта история не стоит ломаного гроша. И те, кто хотел бы получить свои дивиденды, просчитались.
А вообще, тема отношений “власть и интеллигенция” во все времена и во всех странах - это очень деликтная сфера. Интеллигенция, в основном творческая, это тонкий камертон, она обострённо чувствует ситуацию, всегда готова оппонировать власти, если видит несправедливость, коньюктуру и т. д. И это нужно понимать правильно! Вспомните, как терпеливо, последовательно и продуманно ведёт диалог с интеллигенцией президент. Но, к сожалению, есть и обратные примеры. С одной стороны, оппозиционные политики толкают творцов на конфликт с властью, с другой - некоторые чиновники, в том числе высокопоставленные, ведут себя как слон в посудной лавке. Они не принимают национальную интеллигенцию, не прислушиваются к ней, не желают сознавать, что, проживая в Беларуси, нельзя быть нигилистом по отношению к нашей культуре и её творцам. История с Некляевым в этом смысле подтверждает, что в этом вопросе необходимо наводить порядок в духе требований президента: системно, тонко, но принципиально».
Акцэнтацыю на хваробу Някляева рабіў і старшыня Дзяржкамітэта па друку Міхаіл Падгайны: «Валодзя вельмі дрэнна сябе адчувае і таму лечыцца ў Варшаве. У мінулы аўторак ён мне тэлефанаваў, і я яму сказаў: “Валодзя, лячыся і не думай ні аб чым, акрамя свайго здароўя”. Так, сапраўды, нашае ведамства праводзіла ў рэдакцыі часопіса “Крыніца”, якім кіраваў Някляеў, планавую штоквартальную рэвізію, і былі выяўленыя некаторыя парушэнні ў фінансавай дзейнасці. Кшталту неапрыходаваных матэрыялаў, недахопаў бухгалтэрыі, няправільнае налічэнне ганарараў. Дык такія ж парушэнні ёсць і ў іншых рэдакцыях, і нікога за гэта ў турму не саджаюць - выносім вымовы, і рэдактары выпраўляюць недахопы. Зразумейце, Някляеў паэт, а не гаспадарнік, і нельга патрабаваць ад яго ідэальнага гаспадарання. Хутчэй за ўсё, Някляеў зараз знаходзіцца ў вельмі ўзрушаным эмацыйным стане, што ўласціва для чалавека такой цяжкай хваробы, як у яго. Таму я вельмі хачу, каб ён мне патэлефанаваў, і мы б вырашылі ўсе пытанні. Мы сябруем з Валодзем ужо больш за 20 гадоў, і я хачу яму сказаць, каб ён хутчэй папраўляўся, перастаў маяцца дур’ю і прыязджаў на радзіму».
Але ўсё ж не дурасцю маяўся Някляеў - яго ўчынак не выглядае такім ужо дзіўным і незразумелым, калі не вырываць яго з гістарычнага кантэксту, а прыгадаць гэты самы кантэкст.
30 сакавіка 1999 года быў арыштаваны былы прэм’ер-міністр беларускага ўраду Міхаіл Чыгір, які вылучыў сябе кандыдатам у прэзідэнты на альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбарах, што павінны былі адбыцца ў маі.
6 красавіка 1999 г., роўна за два месяцы да эміграцыі Някляева, калі ён з інсультам ляжаў у шпіталі, нечакана ад інсульту памёр кіраўнік створанага апазіцыяй ценявога ўраду Генадзь Карпенка. Гэты чалавек выглядаў волатам, і мала хто верыў, што памёр ён сваёй смерцю.
7 мая бясследна знік былы міністр унутраных спраў Юрый Захаранка, які не толькі падтрымаў ідэю альтэрнатыўных прэзідэнцкіх выбараў і ўвайшоў у каманду экс-прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра, але і стварыў Саюз афіцэраў.
У тым жа месяцы былы віцэ-прэм’ер Віктар Ганчар пачаў альтэрнатыўную кампанію па выбарах прэзідэнта, па завяршэнні якой абвясціў пра заканчэнне тэрміну легітымнага кіравання Лукашэнкі. У верасні Віктар Ганчар і ягоны сябра бізнэсовец Анатоль Красоўскі таксама бясследна зніклі.
Да таго ж у красавіку таямніча знікла з-пад хатняга арышта экс-старшыня Нацыянальнага банка Тамара Віннікава, якую ўлада быццам бы рыхтавалася судзіць па абвінавачванні ў фінансавых злачынаствах...
З усімі гэтымі людзьмі Уладзімір Някляеў быў звязаны асабістымі адносінамі. З кімсьці менш, з кімсьці больш блізікімі (як з Генадзем Карпенкам, які быў ягоным сябрам). Усе гэтыя падзеі адбываліся адна за адной у тым самым 1999-м - адным з самых трагічных у найноўшай гісторыі Беларусі. З пункту гледжання такой рэтраспекцыі ці магла існаваць рэальная пагроза свабодзе Някляева? Свядома ці падсвядома, але ён, думаецца, не мог не браць у разлік тое, што свабода і жыццё чалавека для цяперашняй улады ў Беларусі наўрад ці чаго вартыя.
Тым часам у Варшаву накіраваўся міністр замежных спраў Урал Латыпаў, а затым і галоўны рэдактар прэзідэнцкай газеты «Советская Белоруссия» Павел Якубовіч, былы паплечнік Някляева па часопісу «Крыніца». Абодва ехалі па даручэнні Лукашэнкі з прапановай да “блуднага сына” вярнуцца дамоў. Везлі гарантыі бяспекі. Абяцанні перагляду палітыкі ў сферы культуры. Але вярнуліся - без Някляева. Сам ён пасля скажа: «З палітыкай у мяне выйшла, як з нялюбай, але страснай жанчынай: чым мацней я ад яе адпіхваўся, тым мацней яна мяне абдымала.»
ПАННА ВАРШАВА
24 чэрвеня Някляеў даў вялікае інтэрв’ю Сямёну Букчыну, падчас якога распавёў, што на працягу апошніх чатырох месяцаў яго запалохвалі: «мол, погоди, ещё немного - и тебя накроют». «Наконец, перед моим отпуском очередные проверяющие обнаружили, что в редакции на двери специальной комнаты, где хранились документы, сорвана пломба, а бумаги исчезли, - казаў Някляеў. - Встал вопрос: кому нужно было похищать уже отработанные, скопированные и вошедшие в материалы проверки документы? Я поинтересовался у компетентных людей по поводу того, что бы это могло означать. Мне сказали: вот тебя-то сейчас и обвинят в хищении этих документов. Соответственно, могут теперь обвинить и в каких угодно злоупотреблениях. Такая модель, оказывается, уже давно отработана на практике. Это случилось около месяца назад. Нет, о бегстве из Беларуси я вообще не думал. И когда уезжал в Польшу, не думал об эмиграции».
Читать дальшеИнтервал:
Закладка: